Астапава, А. Сямейны рарытэт : [творчы праект цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса і тэлерадыёкампаніі «Магілёў»] / А. Астапава // Культура — 2012. — 15 верасня. — С. 14.
Унікальныя скарбы айчыннай кніжнай культуры, як вядома, захоўваюцца не толькі ў публічных бібліятэках, але і ў прыватных зборах, Уладальнікі каштоуных старадрукаў часам нават не здагадваюцца пра іх сапраўдную вартасць. Бываюць і адваротныя выпадкі, калі кніга, здавалася б, шматтыражная шануецца як сямейная рэліквія.
Разабрацца ў такой сітуацыі паспрабавалі ў Магілёве, дзе сёлета стартаваў сумесны творчы праект Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса і тэлерадыёкампаніі «Магілёў» «Сямейныя бібліятэкі магіляўчан: гісторыі і лёсы».
Пытаннем, ці існуе сёння такое паняцце, як «сямейная бібліятэка», задаліся супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі і прапанавалі жыхарам Магілёва звярнуцца ў іх установу ды распавесці пра незвычайныя кнігі з сямейных збораў, падзяліцца дзіўнымі гісторыямі, звязанымі з кнігамі з традыцыямі перадачы іх з пакалення ў пакаленне.
Многія жыхары горада Магілёва адгукнуліся на прапанову і сталі актыўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта. Да прыкладу, сямейны рарытэт Алены Пеставай — святое Евангелле, вьндадзенае ў 1905 годзе ў Кіева-Пячэрскай лаўры, — дастаўся ёй ад прабабулі Лізаветы. Кніга выдатна захавалася, нягледзячы на тое, што мама Алёны Пеставай, жанчына набожная, часта чытала Евангелле. Перагортваючы сёння яго старонкі, Алена Канстанцінаўна знайшла старыя лісточкі з тэкстамі малітваў, бе-ражліва запісаныя ейнай маці…
Магіляўчанка Вольга Мікалаеўна беражліва захоўвае ў сямейнай бібліятэцы кнігу, якая дасталася ёй таксама ад прабабулі. Гэта Новы Запавет, выдадзены ў 1813 годзе. Адметна, што кніга перадаецца ў гэтай сям’і па жаночай лініі. На думку Вольгі Мікалаеўны, яна захоўвае і абараняе яе сям’ю ад няшчасцяў. Упадальніца кнігі прыгадала дзіўную гісторыю, расказаную прабабуляй, пра тое, як у далёкім 1942-м яна, памаліўшыся, адправіла дзяцей за ежай, якая магла стаць сапраўдным падарункам да Новага года. Прабабуля часта паўтарала, што менавіта Біблія зберагла тады дзяцей ад смерці…»
Андрэй Скарабагатаў, галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі «Магілеў», таксама прынёс рарытэтныя выданні з сямейнай бібліятэкі: гэта кнігі Ф. Дастаеўскага, І. Крылова, М. Гогаля, датаваныя 1880-мі гадамі. На некаторых з іх можна разгледзець штамп «Пансионской Московской 1-й гимназии». Цікавасць выклікаў і шматтыражны даведнік «Уся Масква. 1930». У пераліку нумароў хатніх тэлефонаў можна знайсці наступны запіс «Михаил Афанасьевич Булгаков, писатель-драматург. Б. Пироговская, 35-б, кв. 6, т. 2-03-27».
Дзеляцца магіляўчане і кнігамі з аўтографамі айчынных пісьменнікаў. Так, у бібліятэчнай калекцыі сям’і Ніны Лісічанка захоўваецца кніга І. Шамякіна ‘Трывожнае шчасце» з аўтографам аўтара. Ніна Сямёнаўна ўспамінае, як яшчэ студэнткай БДУ прысутнічала на творчай сустрэчы з пісьменнікам…
Плануецца, што ўсе матэрыялы будуць аформлены ў выглядзе агляду-прэзентацыі «Сямейныя бібліятэкі магіляўчан» — своеасаблівага інфармацыйнага рэсурсу, які мае адпюстраваць спецыфіку кніжнага збіральніцтва ў горадзе.