Шлягер высокай пробы

Пакала, Галіна. Шлягер высокай пробы / Галіна Пакала // Культура — 2017. — 28 кастрычніка. — С. 2.

Заўтра ў Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбудзецца закрыццё Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”. На працягу тыдня магілёўцы маглі выбіраць з нізкі канцэртаў імпрэзы на свой густ і перавагу.

Ва ўрачыстым закрыцці фестывалю гледачоў чакаюць выступленні Валерыя Дайнэкі, айчынных выканальніц Іскуі Абалян і Вікторыі Алешка, ансамбля “Камерата”, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Карнелюка і яго суайчыннікаў Ірыны Шведавай, Юрыя Лазы, Аляксандра Сярова, паляка Анжэя Векселя, дуэта з Іспаніі “Бакара” і іншых.

Напярэдадні пройдзе традыцыйная акцыя, у якой на працягу дваццаці гадоў прымаюць удзел вядомыя госці Магілёўшчыны: у садова-паркавым ансамблі “Залаты шлягер” ля Палаца культуры вобласці высадзяць маладыя клёны — нязменны сімвал фестывалю. Знакамітую рэтравыставу карцін “Залаты шлягер” збірае сяброў” штогадова папаўняюць новыя працы вядомых калектываў і выканаўцаў Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа.

На працягу тыдня прайшоў з дзясятак мерапрыемстваў, прычым не толькі ў абласным цэнтры: аркестр баяністаў імя Паўла Смірнова пад кіраўніцгвам сына Паўла Іванавіча, народнага артыста Расіі Юрыя Смірнова даў дадатковы канцэрт у гарадскім пасёлку Круглае. Гледачоў чакаў шэраг сюрпрызаў, напрыклад, незвычайнае яднанне ў адной праграме аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова і оперных тэнара і сапрана: саліста Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя Канстанціна Станіслаўскага і Уладзіміра Неміровіча-Данчанка Чынгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і сіцылійскага тэатра Вінчэнца Беліні Алены Аюшэевай.

Па словах галоўнага рэдактара рэкламнага аддзела Магілёўскай абласной філармоніі Кацярыны Саенка, білеты на канцэрт “Кінамузыка. Залатая калекцыя” разляцеліся імгненна. Публіка надзвычай цёпла прымала камерна-інструментальны ансамбль Gold String і салістаў Магілёўскай абласной філармоніі. “Мы атрымалі вельмі добрыя водгукі пасля мерапрыемства! Публіка пачула арыгінальныя аранжыроўкі музыкі з папулярных фільмаў розных дзесяцігоддзяў, пачынаючы ад класікі савецкага кіно накшталт “Брыльянтавай рукі” і “Службовага рамана” і да хітоў апошніх дзесяцігоддзяў “Амелі” і “Жыццё ў ружовых танах”. Падчас выканання нумароў на экране ішлі кадры са знаёмых усім кінакарцін”, — распавяла падрабязнасці суразмоўца.

Канцэрты народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга, джазавай музыкі з удзелам Вольгі Пірагс з Латвіі, Квентына Мура з ЗША, вакальнага квартэта айчынных Minsk Voises и Premier Orchestra — магілёўцам сапраўды было з чаго выбраць і куцы імкнуцца трапіць. Застанецца ў памяці і ўрачыстае адкрыццё фестывалю, у якім прымалі ўцзел народная аргыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, народная артыстка СССР Эдыта П’еха і многія іншыя.

Як зазначаюць у дырэкцыі фестывалю, “Залаты шлягер” — форум, які вылучаецца лірызмам і шчырасцю. Ён узнік з жадання захаваць і працягнуць лепшыя традыцыі музычнай культуры і аб’яднаць культурную прастору краін СНД і далёкага замежжа.

Галіна ПАКАЛА