Свая нялёгкая дарога

Лунькова, Вольга. Свая нялёгкая дарога : [бібліятэка-філіял № 2] / Вольга Лунькова // Веснік Магілёва. — 2017. — 11 октября. — С. 14.

Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет І.Шамякіна і яго творчасці здзейснілі вучні 11 «А» і 11 «Б» класаў СШ №45, наведаўшы бібліятэку № 2 імя К.Шамякіна.

Прыгожа і змястоўна аформленыя стэнды выставы пражыццё і творчасць Івана Шамякіна дазволілі хутка перанесціся ў эпоху народнага пісьменніка і яго твораў.

На высокім узроўні быў праведзены ўрок-экскурсія «Свая нялёгкая дарога». Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі Шамякіна. Была прадстаўлена прэзентацыя, якая расказала пра асноўныя этапы жыцця і дзейнасці пісьменніка. Музычныя творы, урыўкі з кінафільмаў, знятых па творах Івана Шамякіна, фільм «Імгненні жыцця» зрабілі ўрок-экскурсію жывой, запамінальнай і змястоўнай.

Вольга ЛУНЬКОВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры