Маркава, Святлана. Святочныя тоны Магілёўшчыны : [у Магілёве адкрыўся новы дзіцячы сад] / Святлана Маркава // Рэспубліка. — 2017. — 15 снежня. — С. 4.
Эстафета добрых спраў стартавала ў Магілёўскай вобласці. Першым падарункам да 80-годдзя вобласці стала адкрыццё новага дзіцячага сада ў Магілёве.
Свята аб’яднала не толькі дзяцей і бацькоў мікрараёна Казіміраўка. Павіншаваць маленькіх навасёлаў і сваіх калег-выхавальнікаў прыйшлі прадстаўнікі з іншых дзіцячых садоў горада. А чырвоную стужку з такой нагоды перарэзалі старшыні Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў Уладзімір Даманеўскі і Уладзімір Цумараў.
117-ы па ліку дз1цячы сад у Магілёве пабудавалі ў рэкордна кароткія тэрміны: крыху больш чым за год. Тут ёсць усе умовы для гарманічнага развіцця малых: музыкальная, спартыўныя залы, сучасны медыцынскі блок.
Знакавым аказаўся ўчарашні дзень і для жыхароу Татаркі Асіповіцкага раёна. Тут запалілі сімвалічны факел у гонар газіфікацыі рабочага паселка. Прыродны газ цяпер будзе абаграваць 48 кватэр у двух-, трохпавярховых дамах. Гаспадарам 390 уласных хат гэты праект таксама даў магчымасць павысіць камфорт у сваіх пакоях.
Святлана МАРКАВА