Бясконцасць пазнання

Марзалюк, Ігар. Бясконцасць пазнання : [гутарка са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, і навуцы, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук І. Марзалюком] /  Ігар Марзалюк ; гутарыў Ігар Казлоў // Літаратура і мастацтва. — 2017. — 29 снежня. — С. 4.

У нашай краіне 2017-ы прайшоў пад знакам Года навукі. Шматлікія мерапрыемствы з гэтай нагоды амаль па ўсіх галінах сучасных ведаў увесь час былі ў фокусе грамадскай цікавасці. II з’езд вучоных, які адбыўся ў Беларусі, для многіх стаў адкрыццём у пазнанні таго, што адбываецца ў краіне, што можа быць грунтам для яе далейшага развіцця. У канцы снежня, падводзячы вынікі года, я сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Ігарам Марзалюком.

— Ігар Аляксандравіч, якія асноўныя падзеі года былі знакавыя і чаму?

— Безумоўна, II з’езд вучоных Беларусь які адбыўся ў першай палове снежня. Дасягненні айчыннай навукі, пра якія гаварылі на з’ездзе, для многіх сталі нечаканасцю і адкрыццём: навуковае і грамадскае жыццё ў Беларусі значна шырэйшае і больш інтэнсіўнае, чым многія меркавалі. А завяршальным акордам Года навукі стаў сапраўды прарыўны Дэкрэт прэзідэнта «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

— Дэкрэт выклікаў неадназначныя водгукі не толькі ў айчыннай, але і замежнай прэсе. У чым яго асноўная філасофія, асноўны пасыл?

— У фундаментальным прызнанні факта, што ў нашай краіне адзін з асноўных сегментаў, што развіваецца, — прадстаўнікі постіндустрыяльных сектараў эканомікі, якія ў значнай ступені капіталізавалі і індывідуалізавалі сваю працу. Яны адчуваюць сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку і разумеюць, што пры нармальных і зразумелых канкурэнтных асяроддзі, зразумелых эканамічных нарматывах з боку дзяржавы яны будуць паспяховыя. Гэты пласт нешматлікі, ён і не можа быць іншым з прычыны элітарнасці дадзенага роду заняткаў, але ён будзе пастаянна нарастаць і станавіцца лакаматывам для рэальнага сектара. Тут ёсць і іншы відавочны факт — нацыянальная на-вука, адукацыя і культура. Наша краіна знаходзіцца на ўзроўні, які дазваляе паспяхова канкурыраваць з вядучымі сусветным! дзяржавамі ў сферы «разумнай эканомікі» XXI стагоддзя. Пад паняццем «культура» я маю на ўвазе шырокі дыяпазон паняццяў, які ўключае і сённяшнія навуковыя тэхнічныя школы ў галіне фундаментальных даследаванняў і ў сферы раальнага сектара вытворчасці.

— Вы адзін з актыўных удзельнікаў дыскусіі па школьнай рэформе. Наколькі гэта актуальна сёння і ці не знаходзімся мы ў стане пастаяннага рэфармавання сярэдняй школы? Які павінен быць фінал гэтых абмеркаванняў?

— На самай справе гэта нармальны і натуральны працэс, які праходзіць ва ўсіх краінах. Чаму апошнім часам ён прымае формы пастаянных дыскусій? Адказ відавочны. Праблема ў тым, што сёння няма той ступені пэўнасці будучыні, якая была ў папярэдніх пакаленняў. Сёння хуткасць навукова-тэхнічнага прагрэсу ўпершыню абагнала хуткасць змены пакаленняў. Будучыня вельмі няпэўная, мы не ведаем, якія прафесіі будуць асноўныя. Відавочна толькі адно: працэс навучання для кожнага становіцца бесперапынным падчас яго актыўнай працоўнай дзейнасці. Мы павінны павялічваць інфармаёмістасць адукацыі, ствараць той падмурак, які дазволіць бязбольна перайсці ў якасна новы стан пры змене прафесіі або роду дзейнасці.

Дыскусія, штуршком для якой сталі задачы, пастаўленыя перад сярэдняй школай прэзідэнтам нашай краіны, мае ярка выяўлены пазітыўны бок: у ёй бяруць удзел усе пласты беларускага грамадства. Мы павінны зразумець простую і ясную думку: наша сённяшняя работа над памылкамі ў сярэдняй школе — тэта не прызнанне факта няўдачы і не размова пра мінулае, гэта работа над будучыняй. Гэта прынцыпова новае стаўленне да сістэмы нацыянальнай адукацыі.

— Ці ёсць нейкі прамежкавы вынік, пра які Вы можаце сказаць сёння?

— Безумоўна. На ўсіх узроўнях ёсць разумение таго, што сярэдняя школа сёння — гэта адзіна магчымая і ўнікальная індустрыя чалавечых магчымасцяў, як у матэрыяльнай сферы, так і ў духоўнай, у рэальным жыцці яны непарыўна ўзаемазвязаны. У новым стагоддзі ўзровень адукацыі ўсіх і кожнага стала магчымым вымераць колькаснымі параметрамі, яна здабыла матэрыяльную сілу. Мы разумеем, што адначасова ідуць два працэсы, якія дапаўняюць і не выключаюць адзін аднаго: для дзяржавы тэта сацыяльны і эканамічны праект, а для кожнага паасобку — бізнес-праект, які вызначае паспяховасць усяго яго жыцця.

— Многія гавораць пра тое, што су-часная школа ператварылася ў аргані-зацыю па продажы ведаў. Як з гэтым змагацца?

— А змагацца з гэтым не варта, тэта непазбежная данасць рынкавай экано-мікі. Гэты працэс трэба максімальна бязбольна перабудаваць пад патрэбы грамадства. Трэба прыняць як непазбежнае, што ў шасцігадовым узросце, яшчэ таго не ўсведамляючы, дзеці ўключаюцца ў адукацыйны рынак. Кожнае дзіця хоча вучыцца, але часам не таму, чаго хочуць дарослыя, яно ўспрымае гэты рынак як новае асяроддзе, у якое трапіла. А вось з якім знакам — плюс ці мінус, — залежыць ад дарослых. Для іх гэта адукацыйная прастора адкрыта на ўваход і выхад: калі ўвайшлі — вынік будзе, не — прабачце…

— У чым адрозненне сённяшняга настаўніка ад настаўніка мінулага?

— У даступнасці любой інфармацыі ўсім і кожнаму. Інфармацыя і веды, пагадзіцеся, не адно і тое ж. Веды не атрымліваюцца, не перадаюцца. Атрыманая інфармацыя, трансфармуючыся праз інтэлектуальнае намаганне, становіцца ведамі. Настаўнік павінен перш за ўсё навучыць вучыцца кожнага вучня, а гэта ўжо мастацтва. Простая трансляцыя ведаў нічога не дае, эфект пазнання новага ў дзяцей узнікае толькі ў руху, у дзейнасці. Па гэтай прычыне сістэма адукацыі, як правіла, мае калектыўны і адкрыты характар. Гэта радніць сістэму навучання са спартыўнымі спаборніцтвамі. I настаўнікі, і бацькі павінны навучыць дзіця разумению таго, што ў будучым дарослым жыцці яно будзе адказваць за ўсё само, а свой жыццёвы поспех або няпоспех закладвае ў школе. Праз гэты парадокс успрымання жыцця мы ўсе праходзім.

— Аў чым асноўная функцыя школы як інстытута, на Ваш погляд?

— У фарміраванні прасторы вакол дзіцяці. Яна павінна быць спагадлівая на любым этапе, бо са сталеннем у старэйшых класах прастора зусім іншая. У пачатковай школе асяроддзе з яўляецца асноўным, але па меры сталення адбываецца працэс натуральнага інтэлектуальнага расслаення, давайце не будзем сябе падманваць, і на першае месца выходзіць асоба дзіцяці. Школа ва ўсіх сваіх праявах — перш за ўсё камунікацыя. Прычым камунікацыя першасная, самая магутная, што дае той падмурак асобаснага ўспрымання сябе ў навакольнай прасторы, які ідзе за чалавекам усё яго жыццё.

— На з’ездзе вучоных Ваша выступление было прысвечана праблемам гуманітарных навук. У чым іх спецыфіка, наколькі яны запатрабаваныя сучасным жыццём і ў чым іх прыкладное значэнне?

— А ўсё сказанае мною вышэй без гуманітарнага складніка немагчыма. Нацыянальная мова, літаратура і гісторыя ствараюць каркас асобы, які дазваляе не згубіцца, кажучы словамі Аляксандра Зіноўева, у «глобальном человейнике». Расійскі гісторык Міхаіл Пакроўскі, які, дарэчы, быў акадэмікам Акадэміі навук БССР, сказаў, што «гісторыя — гэта палітыка, звернутая ў мінулае». Яе веданне дазваляе пазбягаць шмат якіх памылак. Калі гэта правіла ігнаруецца, то светапоглядныя збоі вядуць да вялікіх матэрыяльных выдаткаў, а часам і да сацыяльных хваляванняў. I ўсё гэта ляжыць па-за плоскасцю нашых жаданняў. Яшчэ Васіль Ключэўскі казаў, што гісторыя не настаўніца, яна не дае ўрокаў, яна хутчэй наглядчыца, якая строга карае за яе няведанне. Але складанасць засваення мінулага — што мы павінны разумець не толькі тое, што нам пакінулі папярэднікі, але і пра што яны замаўчалі.

Гісторыя і літаратура ствараюць тое, што ўсе мы называем адным агульным словам «культура». Але літаратура і гісторыя, іх веданне ёсць не адно і тое ж. Віктар Шклоўскі, прызабыты сёння пісьменнік, які вывучаў Льва Талстога, напісаў наконт гэтага: «Усякі пісьменнік дэфармуе матэрыял, уключаючы ў сваю пабудову. I ён выбірае матэрыял не па прынцыпе дакладнасці, а па прынцыпе зручнасці матэрыялу». Часта можна пачуць, што сёння няма твора, роўнага па маштабе «Вайне і міру» Талстога. А «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — якога ўзроўню гэты раман? На маю думку, узроўню Льва Талстога. Недаацэненасць твора ў тым, што існуе праблема перакладу на іншыя мовы, складана перадаць усе тонкасці мовы Караткевіча — гэта абсалютная велічыня ў нашай літаратуры і культуры.

Сёння ў сусветнай эканоміцы ідзе дыфузія ўзаемапранікальных тэхналагічных навацый з сустрэчным рухам дыфузіі кіраўніцкіх рашэнняў. Апошнія ж абапіраюцца на гуманітарную сферу. У гэтым плане нашы гуманітарныя веды выходзяць за межы нацыянальных праграм. Мы павінны ведаць не толькі нацыянальную, але і сусветную гісторыю і культуру, якія становяцца нашым другім апірышчам у гуманітарнай адукацыі і ведах.

— Вы заўсёды былі прыхільнікам адраджэння беларускай мовы. Вашу пазіцыю падзяляюць многія і многія яе крытыкуюць. Ці ёсць тут праблема? Калі ёсць, як яна можа быць выра-шана?

— Давайце зыходзіць з рэальнасцяў і гаварыць пра тое, што не толькі ў нас, але і ў іншых краінах у мітусні паўсядзённага жыцця перавага заўсёды аддаецца вырашэнню надзённых эканамічных праблем. Праблемы гуманітарнага характару ссоўваюцца як бы «на потым». Ёсць і інпіая прычына. Адраджэнне нацыянальнай мовы патрабуе ад усіх і кожнага дадатковага інтэлектуальнага намагання і разумения значнасці гэтай праблемы як адзінай умовы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Руская мова не можа быць перашкодай для развіцця беларускай мовы і ніколі ёй не была. Для Беларусі XX стагоддзе склалася так, што руская мова стала дамінуючай у паўсядзённай бытавой практыцы. Гэта вынік урбанізацыі і індустрыялізацыі. Відавочная блізкасць моўнай групы беларускай і рускай моў стварае ўсім зразумелыя цяжкасці ў адраджэнні нацыянальнай мовы. Патрэбны час, карпатлівая праца, цярпенне і гранічная карэктнасць. Мая прапанова была і застаецца простай і яснай — распрацаваць паэтапнае ўкараненне выкладання гуманітарных дысцыплін, спачатку ў школах, а затым і ў ВНУ, на беларускай мове. Выкладанне дакладных і прыродазнаўчых навук весці на рускай мове, а ў некаторых выпадках — і на англійскай. Упэўнены, што гэта адзіны рэальны шлях да адраджэння нацыянальнай мовы і ўсёй беларускай культуры.

5728026fcf34a8d52871e39c6bc952d5

Ігар КАЗЛОЎ