Асаблівы форум

Сідзельнікава, В. Асаблівы форум : [Март.Кантакт] / В. Сідзельнікава // Магілёўскія ведамасці. — 2012. — 24 сакавіка. — С. 1.

«Март.Кантакт» — адзін з самых папулярных фестываляў нашай краіны. Ён заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў Беларусі. Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка падчас размовы з журналістамі Магілёўшчыны.

— За сем год свайго існавання форум наведалі 27 тысяч гледачоў. Гэта вялікая грамада! — адзначыў міністp. — 75 спектакляў з 9 кpaiн. Добра, што сваё тэатральнае мастацтва нам прадстаўляюць розныя тэатры свету. Таксама вельмі важна, што «Март.Кантакт» скіраваны на моладзь, бо менавіта праца з моладдзю ў сферы культуры з’яўляецца прыярытэтам.

Павел Латушка выказаў i свае асабістыя погляды на тэатр, маўляў, не праходзіць i тыдня, каб ён не пабываў на якой-небудзь пастанове ў дзяржаўных тэтрах: «Тэатральнае мастацтва — унікальная з’ява, створаная чалавекам.

Яно павінна развівацца. У гэтым годзе Міністэрства культуры знойдзе дадатковыя сродкі, каб падтрымаць пастаноўкі п’ес маладых аўтараў маладымі рэжысёрамі ў Нацыянальных тэатрах імя Якуба Коласа i Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Плануем значна павялічыць фінансавую падтрымку маладых беларускіх драматургаў, бо за імі- будучыня».

— Ваш рэгіён адзін з лідэраў у падтрымцы нацыянальнай беларускай культуры, — лічыць госць фестывалю. — Вялікая заслуга ў гэтым кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама.

Міністр упэўнены: калі на рэгіянальным узроўні разумеюць, што культура з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы, тут i далей будуць адбывацца цікавыя падзеі i кожны год з’яўляцца новыя праекты.