Школа прафесійнага станаўлення

Студнева, Алена. Школа прафесійнага станаўлення : [вопыт работы сярэдняй школы № 4 г. Магілёва па адаптацыі маладых спецыялистаў] / Алена Студнева // Настаўніцкая газета. — 2018. — 10 лютага. — С. 14.

Станаўленне педагога — дастаткова цяжкі працэс і ў сацыяльным, і ў псіхалагічным, і ў прафесійным плане.

I задача школы — дапамагчы молодому педагогу ўсвядоміць сябе человеком, які зрабіў правільны прафесійны выбор, таленавітым, здольным паказваць высокія вынікі працы і дэманстраваць лепшыя прафесійныя якасці.

Трапіўшы ў новае асяроддзе, малады спецыяліст адаптуецца да яго, выпрацоўвае новы стыль паводзін. I тут важнае значэнне мае маральная аснова калектыву, яго псіхалагічная атмасфера. Знаходзячыся ў новым калектыве, малады педагог непазбежна далучаецца да яго вопыту, засвойвае яго традыцыі, каштоўнасці і нормы. Дакладна пабудаваная работа з маладым спецыялістам ужо з першага дня яго знаходжання ў калектыве — адзін з фактараў паспяховага ўваходжання ў прафесійнае асяроддзе.

У нашай школе арганізавана работа з маладымі спецыялістамі праз школу маладога педагога, якой зараз кіруе настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Марыя Іванаўна Растова. На пасяджэннях школы вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню камфортнага псіхалагічнага клімату для маладых педагогаў, праводзяцца анкетаванні для аператыўнага рэагавання на пытанні і праблемы, якія з’яўляюцца ў маладых спецыялістаў. Акрамя таго, гэтыя заняткі дапамагаюць прымяняць атрыманыя ва УВА тэарэтычныя веды на практыцы. За кожным спецыялістам, які прыбыў на сваё першае працоўнае месца, замацаваны настаўнік, які дзеліцца вопытам, кансультуе. Усё гэта істотна дапамагае маладым педагогам у іх прафесійным станаўленні.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.