Пазнякова, Вольга. Камп’ютар у дапамогу : [выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для вывучэння замежных моў у сярэдняй школе № 4] / Вольга Пазнякова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 10 лютага. — С. 14.
Веданне замежнай мовы адкрывае шырокія магчымасці для камунікацыі з цэлым светам. Мэтай навучання замежнай мове ў сярэдняй школе з’яўляецца камунікатыўная дзейнасць вучня — гэта значыць умение карыстацца атрыманымі ведамі на практыцы. I наша задача як настаўнікаў — падштурхнуць вучня да самастойнага творчага працэсу
Камп’ютар у навучанні з’яўляецца вельмі важным кампанентам, карыстацца якім не толькі можна, але i трэба. Часта нашы дзеці выкарыстоўваюць камп’ютар толькі для гульняў, але ж ён адкрывае вялізныя магчымасці для вучобы.
Укараненне камп’ютара i мультымедыйных сродкаў у сістэму адукацыі неабходна, хоць гэта і выклікае некаторыя змены ў метадах навучання. Дзеці з задавальненнем працуюць за камп’ютарамі, i гэта добрая матывацыя для самастойнай работы. Вядома, без дапамогі i кантролю настаўніка тут не абысціся: падрыхтоўка заданняў, дапамога ў працэсе работы, кантроль развіцця навучэнца.
Галоўны кампанент навучання замежнай мове — розныя віды маўленчай дзейнасці, такія як чытанне, пісьмо, успрыманне i разумение мовы на слых, дыялагічная гаворка і маналагічнае выказванне. Магчымасці выкарыстання камп’ютара тут надзвычай шырокія. Дзеці могуць выконваць тэсты, слухаць іншамоўную гаворку, глядзець відэа з наступнымі заданнямі, а на пачатковым этапе нават проста паўтараць словы. Акрамя таго, камп’ютар — выдатны сродак для самакантролю, пры ўзнікненні сумненняў ён дапамагае атрымаць даведачную інфармацыю за лічаныя хвіліны.
Практыка паказвае, што работа за камп’ютарам — адна з галоўных крыніц матывацыі ў дзяцей, ім гэты від навучання цікавы і зразумелы. Але работа за камп’ютарам — гэта і праца, якая патрабуе канцэнтрацыі ўвагі, уседлівасці, а галоўнае, матывуе дзяцей да самаразвіцця. У іх з’яўляецца жаданне дасягаць усё новых і новых гарызонтаў. А калі ёсць жаданне, то ў настаўніка з’яўляецца магчымасць прапаноўваць практыкаванні рознага ўзроўню складанасці.
Мне пашанцавала працаваць у кабінеце з наяўнасцю персональных камп’ютараў. А праграм, якія дазваляюць удасканальваць замежную мову, вялікае мноства: Words Teacher, English Grammar, “Запамінанне слоў”, “Трэнажор перакладу слоў” i г.д. Варта нагадаць, што i для сучасных смартфонаў ёсць мноства дадаткаў, бясплатных i простых. Выкарыстанне сучасных тэхналогій і мультымедыйных сродкаў дазваляе дасягаць многіх мэт у навучанні замежнай мове: папаўняць слоўнікавы запас, фарміраваць навык чытання i работы з тэкстам, паляпшаць успрыманне i разумение замежнай мовы на слых, удасканальваць навыкі дыялагічнага і маналагічнага маўлення, пашыраць сацыякультурныя кампетэнцыі.
Камп’ютар і мультымедыйныя сродкі ў рабоце настаўніка — гэта надзейныя памочнікі, якія дапамагаюць падтрымліваць цікавасць да прадмета і вырашаць новыя задачы, адкрываючы новыя магчымасці да самаразвіцця.
Вольга ПАЗНЯКОВА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 4 Магілёва.