Дадалка, М. Вынікі падведзены : ЦВК падвяла вынікі выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы Дэпутатаў 28-га склікання / М. Дадалка // Звязда. — 2018. — 24 лютага. — С. 2.
Гендарная раўнавага, самы вялікі конкурс на мандат i незвычайныя скаргі выбаршчыкаў. З якімі вынікамі фінішавала сёлетняя выбарчая кампанія, абмеркавалі на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспуб-ліканскіх рэферэндумаў.
Асноўны паказчык паспяховасці выбарчай кампаніі — яўка. Сёлета яна склала больш за 77 %, да таго ж 35 % выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падкрэсліла: «Яўка адпавядае нашым звычайным параметрам. Над ёй упарта працуюць улада, бюджэтныя ўстановы. Яўка не з’яўляецца нечаканай. Я магу сказаць, што ў грамадзян ёсць цікавасць да выбараў. Больш за тое, усе скаргі, якія паступалі да нас, змяшчалі словы «ў мяне актыўная пазіцыя, я хачу прыняць удзел у выбарах».
Усяго абралі 18810 дэпутатаў, У адной раённай акрузе па выбарах у Ельскі раённы Савет дэпутатаў Гомельскай вобласці выбары не праводзіліся, таму што адзіны кандыдат выбыў да дня галасавання. Рэгіёнам з самым вялікім конкурсам на дэпутацкі мандат стала сталіца.
Kaлі паматяваць статыстычны партрэт новага складу дэпутатаў, то 48 % з іх — гэта жанчыны. Больш за паловуі 56 % абраных кандыдатаў, ужо раней мелі дэпутацкія партфелі. Трэцяя частка мясцовых прадстаўнікоў улады працуе ў сферы адукацыі, навукі і аховы здароўя, кожны пяты — задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы. 4 % ад агульнай колькасці дэпутатаў — моладзь ва ўзросце да 31 года, а 2 % — належаць да пэўнай партыі.
Самым папулярным спосабам вылучэння кандыдатаў стаў збор подпісаў. Не вельмі ахвотна кандыдаты стваралі выбарчыя фонды. Сёлета 10 % прэтэндэнтаў адкрылі ўласныя рахункі. Толькі 27 % кандыдатаў выкарысталі магчымасць выступіць на радыё. Але значна павялічылася ў параўнанні з выбарамі 2014 года колькасць масавых мерапрыемстваў, арганізаваных кандыдатамі.
Абмяркоўвалі на пасяджэнні і скаргі кандыдатаў і выбаршчыкаў. Некаторыя з іхбылі досыць нестандартныя. Хтосьці застаўся незадаволены адсутнасцю тэрмінала ў буфеце выбарчага ўчастка. Адной выбаршчыцы не дазволілі па генеральнай даверанасці аддаць голас за кандыдата замест дачкі. Адказваючы на пытанне пра перспектывы рэфармавання сістэмы правядзення выбараў, Лідзія Ярмошына адзначыла: «Гэта вырашае суб’ект заканадаўчай ініцыятывы, гэта значыць — кіраўнік дзяржавы або парламент. Магчыма, што змены будуць. Пэўныя прапановы ёсць». Дата наступных выбараў у Беларусі стане вядома восенню гэтага года.
Марыя ДАДАЛКА