Заззялі Магілеўскія зорачкі

Сінькевіч, Галіна. Заззялі Магілеўскія зорачкі : [Конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкі»] / Галіна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 10 красавіка. — С. 5.

Конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкі» аб’яднаў больш за 200 адораных навучэнцаў агульнаадукацыйных школ города і стаў для іх выдатнай магчымасцю паказаць свае здольнасці. Арганізатарамі творчага спаборніцтва высгупілі аддзел адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама і гарадскі Цэнтр творчасці «Эверэст».

Акрамя выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, наша мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю сярод навучэнцаў роднай мовы. Усе ўдзельнікі выступалі выключна з беларускімі творамі, — расказаў загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Цэнтра творчасці “Эверэст” Павел Вінаградаў.

Канкурсанты дэманстравалі свае таленты ў вакальным жанры, чытальніцкім і прамоўніцкім майстэрстве. Дзеці выконвалі на сцэне беларускія эстрадныя і народныя песні, інтэрмедыі, вершы, выступалі з прамоўніцкімі тэкстамі.

Спаборніцтва расцягнулася на некалькі дзён. Гранпры ў намінацыі “Вакальны жанр” атрымаў саліст заслужанага аматарскага калектыву дзіцячай эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі” Цэнтра творчасці “Эверэст” Магілёва Ілья Шынкарэнка. А галоўны прыз намінацыі “Мастацкае слова” дастаўся вучаніцы сярэдняй школы № 40 горада Настассі Мацюлінай. Пераможцы, а таксама шматлікія прызёры творчага конкурсу былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.