Час рухацца наперад

Сінькевіч, Ганна. Час рухацца наперад : [Абласны форум  «БРСМ: час наперад» адбыўся на Магілеўшчыне] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 10 красавіка. — С. 5.

Абласны форум “БРСМ: час наперад” адбыўся на Магілеўшчыне. Ен сабраў разам каля ста актыўных маладых людзей з усіх куткоў рэгіёна — прадстаўнікоў студатрадаўскага і валанцёрскага руху, пераможцаў абласных і рэспубліканскіх творчых, навуковых конкурсаў. Прынялі ўдзел у мерапрыемстве і прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Напярэдадні чарговага Рэспубліканскага з’езда беларускай моладзі форум падвёў вынікі работы абласнога маладзёжнага аб’яднання за апошнія некалькі гадоў. На выставачнай экспазіцыі “Магілёўшчына — крыніца натхнення” былі прадстаўлены ўсе кірункі дзейнасці грамадскай арганізацыі, сярод якіх рэалізацыя грамадзянска-патрыятычных і культурна-забаўляльных праектаў, студатрадаўскі, валанцёрскі рух і рух атрадаў аховы правапарадку, падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, развіццё інавацый і навукі ў маладзёжным асяроддзі, фарміра- ванне здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя, удасканаленне міжнароднага суп- рацоўніцтва.

Важна, што ўсюды магілёўская моладзь дасягнула пэўных поспехаў. Шмат у чым гз- тыя дасягненні — вынік узаемадзеяння маладых людзей і органаў улады. Актуальней тэме “Дзяржава і моладзь — у партнёрстве залог поспеху’’ быў прысвечаны адкрыты дыялог форуму.

— Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі знаходзіцца ў ліку прыярытэтных на- прамкаў дзейнасці Магілёўскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Дзейныя, ініцыятыўныя маладыя людзі сёння не заста- юцца незаўважанымі. Каля 600 чалавек зане­сены ў перспектыўны кадравы рэзерв рэгіёна, ёсць шмат прыкладаў, калі маладыя людзі паспяхова кіруюць арганізацыямі і прадпры- емствамі. Гэта сведчыць пра тое, што яны валодаюць вялікім патэнцыялам, — адзначыў у ходзе гутаркі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Падчас дыялогу былі абмеркаваны роз- ныя надзённыя для моладзі пытанні. У пры- ватнасці, гаворка ішла аб кадравым рэзерве, перспектывах кар’ернага росту, неабходнас- ці стварэння належных умоў для паспяховай работы маладых спецыялістаў.

Галоўная выснова пасля заканчэння гу- таркі была адзінай: пачынанні моладзі трэба ўсяляк падтрымліваць. Але і самі маладыя людзі не павінны спадзявацца толькі на дапамогу звонку. Асабістае імкненне працаваць на карысць грамадства і краіны — лепшы стымул у дасягненні поспехаў. Сёлета, калі Магілёў з’яўляецца маладзёжнай сталіцай Бе­ларусі ўлады асабліва чакаюць ад мясцовай моладзі ініцыятыў і прапаноў.