У цэнтры адукацыі

Грэчка Ігар. У цэнтры адукацыі : [Магілёўскі дзяржаўны абласногы інстытут развіцця адукацыі] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. — 2018. — 5 красавіка. — С. 5, 9.

Супрацоўнікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, з наведвання якога і пачаўся прэс-тур «Настаўніцкай газеты» па Магілёўшчыне, заўсёды знаходзяцца ў цэнтры адукацыйнага жыцця рэгіёна, як сучаснага, так і мінулага. Інстытут з’яўляецца вядучым вучэбным і навукова-метадычным цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых і развіцця сістэмы бесперапыннай адукацыі педагога і вобласці. А яшчэ ў інстытуце дзейнічае Музей гісторыі народной адукацыі Магілёўскай вобласці. Такое своеасаблівае суседства дазваляе сумясціць класічную педагогіку і сучасныя дасягненні прадстаўнікоў айчыннай сістэмы адукацыі.

Падчас семінараў, канферзн- цый, трэнінгаў, майстар- класаў, якія рэгулярна праводзяцца ў інстытуце, настаўнікі з розных куточкаў вобласці знаёмяцца як з сучаснымі педагагічнымі напрацоўкамі, так і з вопытам папярэдніх пакаленняў, якія сеялі ў душах і сэрцах дзяцей добрае, вечнае, разумнае. Калі з сучаснымі прафесіяналамі-наватарамі ў нас ёсць магчымасць сустрэцца ўжывую, то для знаёмства з вопытам калег, якія жылі і працавалі ў іншыя эпохі, варта завітаць у музей. Экскурсія па музеі — гэта ўсё той жа семінар, канферэнцыя, трэнінг або майстар-клас, аднак ужо ў выкананні нашых папярэднікаў, заснавальнікаў педагагічных традыцый Магілёўшчыны. Гэты своеасаблівы майстар-клас варта наведаць кожнаму слухачу курсаў павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца на базе інстытута.

Ідэя стварэння Музея гісторыі народнай адукацыі Магілёўскай вобласці ўзнікла яшчэ ў 80-я гады. У лістападзе 1986 года на аснове краязнаўчага матэрыялу, сабранага супрацоўнікамі на той час Магілёўскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, і была аформлена экспазіцыя. Ініцыятыва стварэння музея належыць былому дырэктару інстытута заслужанаму настаўніку БССР Але Цімафееўне Карпіловіч. Непасрэдна апрацоўкай матэрыялаў займаўся ветэран вайны першы дырэктар музея І.К.Скварцоў. У 2009 годзе намаганнямі гісторыка-энтузіяста М.А.Рыськова экспазіцыя музея была абноўлена. Сёння пра вопыт папярэдніх пакаленняў настаўнікаў можна даведацца ў дзвюх залах, агульная плошча якіх складае. каля 100 м2. Тут размяшчаецца больш за тысячу музейных прадме таў асноўнага і прыкладна столькі ж дапаможнага фондаў.

— Матэрыялы музея адлюстроўваюць храналогію развіцця адукацыі Магілёўскай вобласці з пачатку ўзнікнення пісьменства і да нашага часу. Першы раздзел прысвечаны асвеце і народнай адукацыі ад зараджэння пісьмен- насці да ўваходжання магілёўскіх зямель у склад Расійскай імпе- рыі. Тут можна ўбачыць фотаздымкі берасцянай граматы, помнікаў архітэктуры, якімі раней славіў- ся горад на Дняпры. Увага ў гэтым раздзеле ўдзяляецца дзейнасці праваслаўнай брацкай школы, каталіцкіх школ, езуіцкіх калегіумаў, духоўнай семінарыі, створанай праваслаўным архіепіскапам Георгіем Каніскім.

Другі раздзел расказвае пра развіццё народнай адукацыі ў складзе Расійскай імперыі. На- ведвальнікі могуць азнаёміцца з дзейнасцю земляробчых школ і такіх вядучых устаноў адукацыі таго часу, як галоўнае народнае вучылішча, магілёўская мужчынская і жаночая гімназіі, іншых устаноў. Асаблівы акцэнт робіцца на аповедзе пра дзейнасць знакамітых педагогаў і вучоныхтаго часу.

Трэці раздзел знаёміць з развіццём сістэмы адукацыі ў гады савецкай улады. Значная частка экспазіцыі расказвае пра патрыя- тызм настаўнікаў і вучняў вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут размешчаны матэрыялы пра на стаўнікаў — Герояў Савецкага Саю- за, настаўнікаў-франтавікоў, апал чэнцаў, удзельнікаў партызанскага руху і падпольнай барацьбы, юных патрыётаў. Ёсцьаповед і пра дзей- насць лясных партызанскіх школ. Адна з экспазіцый прысвечана лія- нерскай арганізацыі Магілёўшчыны. А чацвёрты раздзел знаёміць з сучасным этапам развіцця адукацыі, — падзялілася кіраўнік музея Дзіна Уладзіміраўна Лусцянкова.

Менавіта тэты раздзел экспазіцыі і ствараюць сённяшнія супрацоўнікі інстытута. I менавіта ад іх прафесіяналізму залежыць, якімі словамі будуць характарызаваць экскурсаводы гадоў гэтак праз сто ўзровень развіцця адукацыі на Магілёўшчыне ў першай палове XXI стагодцзя. Тое, што тэта будуць станоўчыя словы, а экскурсія па гэтым раздзеле будзе асабліва ціка- вай, і пераканалі нас, журналістаў, супрацоўнікі інстытута, калі прадстаўлялі вопыт сваёй работы.

Як паведаміў рэктар інстытута Міхаіл Міхайлавіч Жудро, станаў- ленне і развіццё ўстановы непарыўна звязана са зменамі і рэфор- мамі ў сферы сістэмы адукацыі. За гады сваёй дзейнасці, дзякую- чы працы шматлікіх пакаленняў таленавітых педагогаў і арганізатараў, інстытут стаў цэнтрам работы з педагагічнымі кадрамі ў вобласці і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод педагагічнай грамадскасці. За 70 гадоў дзейнасці супрацоўнікі інстытута дапамаглі стаць сапраўднымі прафесіянала- мі тысячам настаўнікаў, былі ініцы- ятарамі многіх новаўвядзенняўсіс- тэмы адукацыі вобласці.

— Сёння перад супрацоўнікамі інстытута стаяць заданы па развіцці сістэмы электрон- най адукацыі, электронных сэрвісаў суправа- джэння адукацыйных, кансалтынгавых паслуг, дыстанцыйных форм павышэння кваліфіка- цыі педагагічных кадраў, па ўкараненні эфек- тыўнага педагагічнага вопыту, пашырэнні праектнай і інавацыйнай дзейнасці структур­ных падраздзяленняў установы. Інстытут вы- конвае інфармацыйна-аналітычную, навуко- ва-метадычную, арганізацыйна-метадычную і іншыя функцыі па забеспячэнні развіцця сіс- тэмы адукацыі Магілёўскай вобласці ў сферы дадатковай адукацыі дарослых. Мы забяспеч- ваем павышэнне ўзроўню прафесійных ве- даў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска значных якасцей кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі. Так, павы­шэнне квапіфікацыі кадраў з сярэдняй спе- цыяльнай і вышэйшай адукацыяй мы ажыц- цяўляем па такіх профілях, як “Педагогіка”, у прыватнасці “Педагогіка дзяцінства”, “Педа- гогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту”, “Пе- дагогіка агульнаўзроставая”, “Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і ар- ганізацыя вытворчасці”, “Тэхніка і тэхнало- гіі”, “Педагогіка. Прафесійная адукацыя”, — адзначыў Міхаіл Міхайлавіч.

Адной з галоўных задач інстытута з’яўляецца ўдасканаленне работы па навукова-метадычным суправаджэнні інавацыйнай дзейнасці. У гэтым навучальным годзе ажыц- цяўляецца навукова-метадычнае суправаджэнне інавацыйнай дзейнасці ў 80 устано- вах адукацыі па 26 тэмах. Тэматыка дзеючых інавацыйных праектаў разнастайная, сярод іх важнае месца займаюць праекты, накірава- ныя на фарміраванне метапрадметных кам- петэнцый навучэнцаў ва ўмовах профільна- га навучання, прадпрымальнасці і фінансавай дасведчанасці, сацыяльнай паспяховасці, а таксама на прымяненне інфармацыйных тэх- налогій у навучанні і выхаванні.

Па словах начальніка аддзела педагагіч- ных інавацый Наталлі Рыгораўны Афанасье- джэнне інавацыйнай дзейнасці ў 80 устано- вах адукацыі па 26 тэмах. Тэматыка дзеючых інавацыйных праектаў разнастайная, сярод іх важнае месца займаюць праекты, накірава- ныя на фарміраванне метапрадметных кам- петэнцый навучэнцаў ва ўмовах профільна- га навучання, прадпрымальнасці і фінансавай дасведчанасці, сацыяльнай паспяховасці, а таксама на прымяненне інфармацыйных тэх- напогій у навучанні і выхаванні.

Па словах начальніка аддзела педагагічных інавацый Наталлі Рыгораўны Афанасьевай, важнай падзеяй у жыцці як інстытута, так і сістэмы адукацыі вобласці, сталі Дні інавацый, якія праводзіліся ў красавіку мінулага года і ўдзел у якіх прынялі больш за 350 чалавек. На базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшлі прэзентацыі вынікаў інавацыйнай дзейнасці, былі арганізаваны ‘выставы работ навучэнцаў і метадычных матэрыялаў педагогаў, праведзены адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, якія раскрываюць змест рэалізуемых іна- вацыйных праектаў.

Яркай стала прэзентацыя лраекта па ўкараненні мадэлі інтэграцыі фізічных і матэма- тычных ведаў ва ўмовах профільнага навучання (рэалізуецца на базе гімназій Асіповіч, Быхава, магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 4, сярэдняй школы № 38 Магілёва), укара- ненні мадэлі фарміравання медыякультуры на- вучэнцаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна- камунікацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі (рэалізуецца на базе магілёўскага дзяржаўна- га абласнога ліцэя № 1, магілёўскай гарадской гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 Бялыніч), а таксама праекта па ўкараненні мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгія- напьных віртуапьных музеяў, які рэалізуецца на базе 13 устаноў адукацыі вобласці. Гэта толькі невялікая частка праектаў, прадстаўленых на своеасаблівым форуме інавацый.

“У інстытуце вы займаецеся найбольш значнай працай — адукацыяй настаўнікаў. Вы даносіце да іх навацыі і патрабаванні сучаснай адукацыйнай навукі, вучыце абагульняць вопыт, запальваеце новыя педагагічныя зоркі і, галоўнае для нас, журналістаў, нараджаеце новых пазаштатных аўтараў газеты”, — падзяліўся сваімі думкамі пасля сустрэчы з супрацоўнікамі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі галоўны рэдактар “Настаўніцкай газеты” Вадзім Аляксандравіч Кнышаў.

Будзем разам заставацца ў цэнтры развіцця адукацыі Магілёўшчыны!

Ігар ГРЭЧКА.