Лабірынты лёсу Магілёускага тэатра

Бунцэвіч, Надзея. Лабірынты лёсу Магілёускага тэатра / Надзея Бунцэвіч // Культура — 2018. — 26 мая. — С. 2. 

Мінулы тыдзень быў для Магілёускага абласнога драматычнага тэатра юбілейным. “Нам — 130!” — ганарліва пазначалася ў афішы, якая запрашала на святочную вечарыну “Тэатр — жыццё! Жыццё — тэатр!” i тры паказы падрыхтаванага да ўрачыстасцяў прэм’ернага спектакля “Таямніца старой ратушы”. У фае разгарнулася незвычайная выстава Алы Велжанавай, дзе большую частку склалі партрэты артыстаў — не фатаграфічныя ці маляваныя, а… вышытыя. Мы ж, вышываючы літарамі, вырашылі раскрыць некаторыя таямніцы самаго тэатра — будынка i трупы.

Тое, што тэатр будаваўся на ахвяраванні саміх гараджан, ведаюць усе. Але не кожны чуў, што ўзорам для ўнутранага аздаблення, як адзначаў у свaix публкацыях тэатразнаўца Вячаслаў Грыбайла, стаў адзін з тэатраў Варшавы. Затое многія памятаюць, як доўгія дзевяць гадоў будынак рэканструяваўся, прычым пачаўся рамонт у адным тысячагоддзі, а завяршыўся — у другім. Але ж гісторыя будынка i гісторыя ўласна тэатра, пад якім мы разумеем трупу, — дзве розныя таямніцы, гэткі заблытана-“закручаны” дэтэктыў. Мяркуйце самі!

Новая сцэна адкрывалася аматарскім спектаклем — дарэчы, акурат у дзень пяцігоддзя каранавання Аляксандра III (як бачыце, так званыя “дацкія” традыцыі, а менавіта прымеркаванне значных падзей да пэўных датаў-гадавін, нарадзіліся даўно). Доугі час тэатр працаваў як сцэнічная пляцоўка, адкрытая для гастроляў антрэпрыз. I толькі ш 1929-м тут была створана пастаянная трупа — на базе ранейшай антрэпрызнай, якую ўзначальваў Уладзімір Кумельскi.

Вось адсюль i пачынаюцца прыгоды! Памятаеце, нядаўна Нацыянапьны ака- дэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага святкаваў 90-годдзе? Дык вось: ён узрос на плячах той магілёускай трупы, якая пасля сталічных гастроляў стала рэспубліканскай, кватаравала не толькі у Магілёве, але i ў Бабруйску, з 1945-га — у Гродне, а у 1947-м атрымала, нарэшце, цяперашы мінскі адрас. Раней так заўсёды было. Што добрага з’явцца ў рэгіёнах — адразу прысабечвае Miнск. А што у Мінску лепшага — у Маскву, як i з іншых саюзных рэспублік.

Далейшыя пераўвасабленні — яшчэ больш заблытаныя. У канцы 1945-га ў Магілёўскі абласны перайменавалі былы Гомельскі, які не меў свайго будынка. А у 1949-м — расфарміравалі, узмацніўшы артыстамі Брэсцкі абласны. Будынак зноу стаў гэтюм “сцэнічным гатэлем”, адкрытым для гастралёраў-гасцей. I толькі ў 1954-м там канчаткова з’явілася свая трупа. “Новы” Магілёўскі абласны тэатр сфарміраваўся з некалькіх аматарскіх гуртоў (тэатраў працоўнай i калгаснай моладзі), якія, у сваю чаргу, таксама перажылі шэраг пераводаў-пераездаў-перайменаванняў.

У выніку, “продкамі” Магілёўскага тэатра (не будынка, а трупы) сталі: калектыў з Пінска, які сфарміраваўся ў Барысаве i адным часам працаваў у Зacлaўi, i калектыў з Мазыра, які працаваў у Пінску. Вы яшчэ не заблыталіся, хто каму i кім прыходзіцца? Галоўнае, што ўсе — сваякі, а далёкія ці блізкія — не так i важна. Бо любы юбілей — нагода не толью узгадаць гістарычнае мінулае, але i падсумаваць цяперашнія дасягненні.

Сучасны Магтёускі драмтэатр асацыюецца не столькі з будынкам, колькі з Міжнародным театральным форумам “М@rt.кантакт”. 3 дырэктарам Андрэем Hoвікавым, які вядзе театральны i фестывальны караблі правільным курсам. 3 мастацкім кіраўніком i галоўным рэжысёрам Саўлюсам Варнасам, прыход якога працягнуў лепшыя авангардныя традыцыі тэатра, звязаныя з імёнамі Юрыя Міроненкі i Валерыя Маслюка, узбагаціў репертуар элітнымі фестывальнымі спектаклямі — іншымі словамі, надаў тэатру адметнае творчае аблічча, куды больш прыцягальнае, чым у многіх сталічных калектываў. Таму не дзіва, што святкуючы ўнушальны юбілей, так i хочацца адкінуць нулік, параўнаўшы тэатр з падлеткам, які хаця і перажывае складанасці “пераходнага ўзросту” (у рэпертуарных тэатрах такі стан — звыклы), ды ўжо намацаў перспектыўны шлях. Шлях у бок Мастацтва, твор- чай індывідуальнасці i майстэрства.