Бачкарова, Юлія. Працай и ведамі : [МДУ імя А. А. Куляшова заснаваў нагрудны знак адрознення] / Юлія Бачкарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 22 мая. — С. 13.
Вышэйшую ўзнагароду — нагрудны знак адрознення «За ўклад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова» — засновала ўстанова вышэйшай адукацыі ў сваю 105 гадавіну. Знак атрымаў афіцыйны статус пасля зацвярджэння Геральдычным советам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2018 года, паведамілі ва ўніверсітэце.
Нагрудны знак выкананы ў выглядзе медаля, на якім адлюстравана сімволіка навучальнай установы, год яе заснавання і лозунг — крылатая фраза на лацінскай і беларускай мовах — Lahore et scientia, “Працай і ведамі”.
Згодна з Палажэннем “Аб нагрудным знаку ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова” да ўзнагароды будуць прад- стаўлены супрацоўнікі, якія сваёй шматгадовай плённай працай і выдатнымі дасягненнямі спрыялі ўмацаванню ўніверсітэта, росту яго прэстыжу і захаванню яго гістарычных традыцый. Таксама вышэйшай узнагародай могуць адзначацца іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя рэзідэнты — прадстаўнікі навукі, культуры, адукацыі, дзяржаўнага і мясцовага кіравання, эканомікі і іншых сфер, якія сваёй дзейнасцю ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё магілёўскага ўніверсітэта.