Несцер, Святлана. Да маральнасці — праз сямейныя традыцыі : [санаторны яслі-сад №85 г. Магілёва] / Святлана Несцер // Настаўніцкая газета. — 2018. — 22 мая. — С. 13.
Адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай паяітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі з’яўляецца арганізацыя дзейнасці ўстаноў адукацыі па выхаванні, у тым ліку па фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці. Дашкольнае дзяцінства — найважнейшы перыяд у станаўленні особы. Моральное выхаванне адбываецца дзякуючы мэтанакіраваным педагагічным узаемасувязям, азнаямленню малышоў з нормамі паводзін у розных відах дзейнасці. Толькі так набываецца вопыт элементарной культуры адносін да навакольнага свету.
Усвядоміўшы важнасць работы па маральным выхаванні ўжо з дашкольнага ўзросту, я пачала паглыблена працаваць над гэтай праблемай. Лічу, што вялікае значэнне ў фарміраванні маральных каштоўнасцей дзіцяці мае сям’я ў розных яе пакаленнях. Дзеянні і ўчынкі бацькоў і прабацькоў у адносінах да канкрэтнага дзіцяці суправаджаюцца яго эмацыянальнай рэакцыяй. Такім чынам, асноўным фактарам, які ўплывае на самасвядомасць дзяцей, з’яўляецца індывідуальная ацэнка ўчынкаў дарослых. Работу па вышэйзгаданым напрамку я вырашыла праводзіць ва ўзаемадзеянні з сем’ямі выхаванцаў.
Першым крокам у гэтай рабоце стаў “Ліст у будучыню”, які я пісала бацькам. Я паведамляла ім, якім хачу бачыць іх дзіця пасля заканчэння сада. Заклікала мам і татаў да супрацоўніцтва ў маральным станаўленні асобы дзіцяці.
Для павышэння кампетэнтнасці бацькоў выкарыстоўвала актыўныя формы работы: нетрадыцыйныя баць- коўскія сходы, дні адкрытых дзвярэй, тэматычныя выставы, інфармацыйныя цэнтры. У паняцці “маральныя каштоў- насці” я рабіла акцэнт на фарміраванне ў выхаванцаў любові і павагі да бацькоў, бабуль, дзядуляў, узаемадапамогі, развіццё пачуцця таварыскасці, выхаванне дабрыні, клопату, міласэрнасці. Для гэтага праводзіла сумесна з сем’ямі цыкл этычных гутарак. Падчастакіхдыялогаўбацькі, бабулі і дзядулі прыводзілі прыклады, расказвалі павучальныя гісторыі са свайго жыцця, што надавала сустрэчам асаблівую значнасць. Вынікова прайшла і сустрэча з бабулямі “Пасееш звычку — пажнеш характар”. Кожнае дзіця пасадзіла сваё зярнятка маральнасці. Затым мы назіралі за “ўсходамі”. У выніку дзеці вырасцілі “кветкі маральнасці”. Кожная з іх несла пэўную маральную якасць.
Падчас спецыяльна арганізаванай дзейнасці фармірую ў выхаванцаў уяўленне пра дабрыню як каштоўную якасць чалавека. На занятках расказваю дзецям, як важна рабіць добрыя справы. Мае выхаванцы могуць пераканаўча адказаць на пытанні “Што значыць добры чалавек?”, “Што такое спагадлівасць?”. Прыводзяць свае прыклады.
Фарміраванню маральных каштоўнасцей у дзяцей дашкольнага ўзросту спрыяе таксама сумесная гульнявая дзейнасць. Я прапаноўваю дыдактычныя гульні “Хто для каго?”, “Знайдзі падабенства і адрозненні”, “Мае мама і тата” і іншыя, якія дазваляюць замацоўваць уяўленне дзяцей пра сябе, пра пачуцці. А сумесныя гульні з бацькамі, дзядулямі і бабулямі пашырылі ў дзяцей уяўленне пра каханне, павагу, добразычлівыя адносіны ў сям’і. У сюжэтна-ролевых гульнях “Сям’я”, “Сямейныя ўрачыстасці”, “Магазін”, “Шпіталь” я стварала ўмовы, а дзеці дэманстравалі адносіны паміж членамі сям’і. Пасля правядзення такіх заняткаў выхаванцы прыйшлі да высновы, што праяўленне дабрыні, добры ўчынак заключаюцца ва ўменні прынесці радасць сваім бацькам, сябрам у трупе, дапамагчы ім, парадавацца за іх поспехі.
Развіццю ўзаемнага клопату, дапамогі, падтрымкі вельмі паспрыяла мерапрыемства пад назвай “Ласунак нашых бабуль”, дзе бабулі з унукамі ўдзельнічалі ў кулінарным паядынку. 3 лепшымі сямейнымі традыцыямі бацькі, бабулі і дзядулі знаёміліся падчас творчых сустрэч, сямейных свят, забаў. Усе ўдзельнікі адчувалі сябе камфортна і ў нязмушанай форме расказвалі пра дасягненні і традыцыі сям’і, дэманстравалі свае таленты. Змястоўнай формай стала і дэманстрацыя сумесна з дзецьмі радаводу сям’і. Кожны ўдзельнік усвядоміў значнасць ведаў пра гісторыю свайго роду. Цікавай атрымалася і фотавыстава “Бабуля побач з дзядулем”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі з самымі яркімі, запамінальнымі падзеямі сямейнага жыцця. Дзеці з радасцю расказвалі пра сваіхблізкіхлюдзей, іхзаслугі. Роднасныя пачуцці і павагада блізкіх даюць магчымасць выхоўваць у дзяцей годнасць за сваіх продкаў, імкненне быць падобнымі да іх.
Дзякуючы мэтанакіраванай працы з дзецьмі і іх сем’ямі, у выхаванцаў сфарміраваліся паняцці і ўяўленні пра навакольны свет. Дзеці навучыліся разважаць, абагульняць, рабіць выбар на карысць маральных каштоўнасцей.