Сінькевіч, Ганна. Навучанне: якасна і займальна : [Магілёўскі абласны ліцэй № 1] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 17 мая. — С. 4.
Своеасаблівы вучэбна-даследчы і адукацыйна-культурны цэнтр у сістэме ўстаноў адукацыі Магілёўшчыны. Так можна ахарактарызаваць першы абласны ліцэй. Вучэбны працэс тут арганізаваны якасна, эфектыўна і адначасова займальна, нестандартна.
Наша філасофія адукацыі заснавана на асобасным падыходзе да ўсіх навучэнцаў. Мы мэтанакіравана працуем над фарміраваннем гарманічнай, рознабаковай, высокамаральнай асобы кожнага вучня, дзеля чаго пастаянна займаемся паляпшэннем адукацыйна-выхаваўчага асяроддзя ліцэя, — расказаў дырэктар Пётр Шылаў.
Па яго словах, якаснаму павышэнню адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў спрыяе шмат фактараў. Адзін з іх — развіццё пазнавальнай актыўнасці ліцэістаў. Цікавасць дзяцей да вучобы педагогі ўстановы павышаюць разнастайнымі спосабамі, на занятках актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі і методыкі навучання.
У ліцэі бесперапынна задаюцца пытаннем: як зрабіць так, каб вучань хацеў вучыцца? Педагогі перакананы: павысіць цікавасць да навучання можа захопленасць прадметам. Сённяшнюю моладзь вельмі цікавяць гаджэты. Таму настаўнікі часта выкарыстоўваюць у навучальным працэсе электронныя адукацыйныя рэсурсы.
— Сучасны вучэбны працэс адбываецца ва ўмовах інфарматызацыі ўсіх сфер грамадскага жыцця і патрабуе істотнага пашырэння набору сродкаў навучання. У маёй практыцы забеспячэннем вучэбнай паспяховасці навучэнцаў стала выкарыстанне сэрвісу Learningapps.org. На гэтым сайце мы стварылі віртуальны клас, кожны вучань атрымаў індывідуальны лагін і пароль. На дадзены момант выкарыстанне рэсурсу на занятках стала сістэмным, — расказала настаўніца рускай мовы і літаратуры Галіна Анатольеўна Сенакосава.
Педагог стварыла 130 інтэрактыўных практыкаванняў, якія можна выконваць на розных этапах вывучэння любой тэмы: для замацавання ведау, уменняу і навыкаў, для паўтарэння, праверкі. Важна, што зрабіць тэта ліцэісты могуць не толькі на ўроку, але і дома.
— Мэтанакіраванае выкарыстанне вэб-сэрвісу ў спалучэнні з традыцыйнымі метадам! правядзення ўрокаў дазволіла значна павысіць эфектыўнасць і даступнасць навучання. У навучэнцаў узрасла матывацыя да вывучэння рускай мовы, адпаведна палеп- шылася і іх паспяховасць па прадмеце, — падкрэсліла Галіна Анатольеўна.
Настаўнікі-філолагі першага ліцэя знайшлі дзейсны спосаб вырашэння праб- лемы далучэння дзяцей да чытання і кнігі. Вучыць дзяцей разважаць над творамі літаратуры педагогі, і ў прыватнасці настаўніца рускай мовы і літаратуры Вольта Аляксандраўна Сяцько, вырашыла праз дапаможны матэрыял. Аптымальным ва- рыянтам прыцягнення ўвагі вучняў на ўроку рускай літаратуры настаўніца абрала кіно. Выкарыстанне на занятках элементаў кінафільмаў даз- воліла ёй гарманічна аб’яднаць адукацыю і выхаванне.
— Сёння ў педагогіцы хапае метадычных распрацовак па выкарыстанні кінаўрокаў і іх элементаў у працэсе навучання. Аднак да кожнага новага пакалення навучэнцаў, якое развіваецца ў кантэксце свайго часу, патрабуецца скарэкціраваны “кінападыход”. Сучасныя старшакласнікі мысляць ужо не ў кліпавым фармаце, як раней. Зараз мысленне маладзёжнай аўдыторыі — тэта свайго роду фарматдіі Схема прэзентацыі кінаматэрыялу нярэдка патрабуе карэкцыі з улікам псіхалогіі ўспрымання вучняў, — расказала Вольта Аляксандраўна.
Каб дапамагчы вучням бачыць свет у шырокім фармаце, настаўніцай была створана праграма кінаклуба, якая ўвабрала ў сябе як асобныя эпізоды на літаратурныя тэмы, так і самастойныя кінапаказы. Праект Вольгі Аляксандраўны атрымаў назву “Фарміраванне ў вучняў этыка-эстэтычнага ўспрымання твораў мастацкай літаратуры з дапамогай кіно”.
Шырокі дыяпазон метадаў і прыёмаў выкладання кінаматэрыялу зрабіў працэс навучання займальным, яскравым, эмацыянальным, пашырыў магчымасці творчага самавыяўлення навучэнцаў. Акрамя таго, праект вельмі спрыяе фармаванню медыякультуры ліцэйскай моладзі.
Дарэчы, фарміраванне медыяпісьменнасці — адзін з ключавых кірункаў дзейнасці ліцэя. Педагагічны калектыў імкнецца навучыць ліцэістаў умениям ацэньваць інфармацыю, правяраць надзейнасць яе крыніц, адбіраць і апрацоўваць патрэбныя і праўдзівыя звесткі.
— Нямногія дзеці і падлеткі ведаюць, як аддзяліць праўдзівую інфармацыю ад ацэначнай, факты ад меркаванняў, як абараніць сябе і куды звяртацца па дапамогу, калі сутыкнуліся з агрэсіяй у інтэрнэце. Фарміраванне такіх уменняў і кампетэнцый — задача педагога, — лічыць настаўніца англійскай мовы Вікторыя Шляхціц, якая на сваіх занятках, акрамя замежнай мовы, вучыць дзяцей арыентавацца ў сучаснай медыя-прасторы.
Не менш увагі ва ўстанове ўдзяляюць таксама практыка-арыентаванасці заняткаў. Нярэдка ў ліцэі праводзяцца ўрокі-практыкумы з запрашэннем профільных спецыялістаў. Нарыклад, навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі пры вывучэнні дадзенай тэмы па біялогіі ліцэісты адточваюць сумесна з супрацоўнікамі МНС.
Набыццю вучнямі трывалых ведаў вельмі спрыяе і выразная сістэма дыстанцыйнага суправаджэння навучання. Асабліва плённа ва ўстанове наладзілі дыстанцыйнае навучанне фізіцы. Намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Уладзімір Грабцэвіч стварыўспецыялізаваны электронны рэсурс fizportal.ru з разнастайнымі раздзеламі.
Так, у раздзеле “Ліцэістам” размешчаны дамашнія работы, тэарэтычны матэрыял, які выкарыстоўваецца на ўроках фізікі. Напрыклад, у раздзеле “Оптыка” для старшакласнікаў ёсць матэрыял з выкарыстаннем метаду перавернутага ўрока. Навучэн цам прапануецца самастойна матэрыял, які вывучалі ў 8 класе, выканаць уваходны тэст, азнаёміцца з апорным канс- пектам, дэталёва вызначыць асноўныя менты тэмы, прыступіць да рашэння ключавых задач.
Алімпіяднікі знойдуць на сайце матэрыя- лы раённых і рэспубліканскіх алімпіяд, што дапаможа ім паглыбіць веды па Для будучых выпускнікоў, для якіх актуальна цэнтралізаванае тэсціраванне, створа- ны вялікі тэматычны раздзел “Абітурыенту”. Заходзячы сюды, навучэнцы атрымліваюць магчымасць паўтарыць тэарэтычны матэрыял, праверыць свае веды рашэннем тэстаў.
— Праграма аўтаматычна ацэніць тэст, пакажа памылкі, што дапаможа адкарэкціраваць работу. Пастаяннае выкарыстанне рэсурсу дазваляе абітурыенту сістэматызаваць свае веды, убачыць прабелы. Усё гэта эфектыўна адбіваецца на падрыхтоўцы выпускнікоў. У мінулым навучальным годзе фізіку на цэнтралізаваным тэсціраванні зда- валі 52 нашы вучні, у сярэднім іх вынік склаў 63,7 бала, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў па вобласці, — адзначыў куратар сайта fizportal.ru Уладзімір Грабцэвіч.
Характерна, што інфармацыйная насычанасць сайта прыцягвае не толькі ліцэістаў. Рэсурс актыўна наведваюць вучні іншых устаноў адукацыі рэгіёна.
Наогул, дзякуючы інавацыйным, сучасным методыкам у вучэбным працэсе, плённай рабоце кожнага педагога, першаму абласному ліцэю сёння ёсць чым ганарыцца За апошнія 5 гадоў 33 выпускнікі сталі залатымі і сярэбранымі медалістамі.
— Традыцыйнымі сталі поспехі нашых вучняў і ў алімпіядным руху. За 6 гадоў у нас больш за 160- пераможцаў трэцяга і 38 — заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Такі вынік лепшым чынам характарызуе работу настаўнікаў ліцэя. Сапраўдным нашым гонарам з’яўляецца таксама 7 перамог ліцэістаў на розных міжнародных алімпіядах і конкурсах, а таксама 40 вучняў, якія атрымалі прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай мола- дзі, — адзначыў дырэктар Пётр Шылаў.
Запэўніў кіраўнік установы і ў тым, што тут будуць імкнуцца да яшчэ больш высокага ўзроўню якасці адукацыі, удасканалення ўмоў развіцця вучняў, іх падрыхтоўкі да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве. Рабіць усё магчымае, каб навучанне ў ліцэі спрыяла поспехам і дасягненням дзяцей.