Для матывацыі навучання — сервісы Web 2.0

Драздова, Кацярына. Для матывацыі навучання — сервісы Web 2.0 : [выкарыстанне інтэрнет-ресурсаў на ўроках замежнай мовы] / Кацярына Драздова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 15 мая. — С. 6.

Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў на ўроках замежнай мовы, на мой погляд, павышае матывацыю i пазнавальную актыўнасць вучняў, пашырае іх кругагляд i дазваляе прымяніць навучанне ва ўзаемадзеянні. Пры гэтым задача настаўніка — не даць вучню заблукаць улабірынце бесперапыннай плыні інфармацыі і ажыццявіць неабходны баланс у выкарыстанні на ўроку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і іншых прыёмаў і метадаў навучання.

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі з’яў-ляюцца як сродкам падачы матэрыялу, так і сродкам кантро-лю. Яны дазваляюць індывідуалізаваць працэс навучання па тэмпе і глыбіні праходжання курса. Такі дыферэнцыраваны па-дыход дае станоўчы вынік, паколькі стварае ўмовы для паспя-ховай дзейнасці кожнага вучня, выклікаючы ў дзяцей станоўчыя эмоцыі, і такім чынам уплывае на іх вучэбную матывацыю.

Найбольш распаўсюджанымі і прадукцыйнымі з пункту гледжання развіцця ўсіх відаў маўленчай дзейнасці сэрві-самі Web 2.0, якія выкарыстоўваю ў адукацыйнай дзейнасці, з’яўляюцца:

— на арыентацыйна-матывацыйным этапе ўрока: youtube, com, wordart.com (сэрвіс для стварэння воблака слоў), wisemapping.com (сэрвіс для стварэння карт памяці, або майнд-мэпінгу);

— на аперацыйна-дзейнасным этапе ўрока: learningapps. org, які дазваляе выкарыстоўваць як гатовыя заданні, так і рас-працаваць педагогу самастойна заданні паводпе ўзору; вэб-рэсурс photopeach.com (для стварэння відэа з фотаздымкаў з магчымасцямі непасрэднага каменціравання навучэнцамі маў-ленчых сітуацый у самім відэа), app.wizer.me/ikahoot.it (сэрвісы для стварэння віктарын);

— на кантрольна-карэкцыйным этапе ўрока: plickers.com, kahoot.it (інтэрнэт-віктарына з выкарыстаннем карт QR-кодаў);

— для выканання дамашняга задания заклікаю навучэнцаў каменціраваць на сваім настаўніцкім блогу розныя маўленчыя сітуацыі, а таксама прапаную для каменціравання імі інтэрнэт-рэсурс debates.org.

Ахарактарызую асноўныя вэб-сэрвісы:

а) learningapps.org дазваляе выкарыстоўваць як гатовыя заданы, так і распрацаваць педагогу самастойна заданні паводле ўзору. Пры гэтым інтэрактыўныя практыкаванні на гэтым сайце спрыяюць комплекснаму ўдасканаленню лексічных, граматыч-ных навыкаў і навыкаў успрымання i разумения іншамоўнай гу-таркі на слых. Так, пры ўдасканаленні граматычных навыкаў вуч-няў па ўжыванні ўмоўных сказаў розных тыпаў у 10—11 класе прапаную на ўроку выканаць наступныя заданні-.learningapps. org/1906446; earningapps.org/1515041; learningapps.org/ 255985; learningapps.org/947577; learningapps.org/917376.

Для ўдасканалення лексічных навыкаў і навыкаў гаварэння па тэме “Перавагі і недахопы жыцця ў горадзе і вёсцы” ў 7 класе прымяняю такія практыкаванні: learningApps. org/1147252; learningapps. org/1677666; learningapps. org/1489031.

Для ўдасканалення навыкаў успрымання i разумения мовы на слых па тэме “Жыццё ў горадзе i вёсцы” ў 7 класе выкарыс-тоўваю earningapps.org/784105, learningapps.org/2330586.

б) youtube.com: пераважна прымяняю тэты сайт для вы-карыстання відэаматэрыялаў на розных этапах урока. На-прыклад, пры вывучэнні тэмы “Чырлідынг” у 10 класе на этапе вызначэння тэмы і пастаноўкі мэт прапаную навучэнцам ві-дэафрагмент (youtube.com/watch?v=BYR7VCHYBgY&t=40s), a на аперацыйна-пазнавальным этапе, напрыклад, пры пра-ходжанні тэм пра Вялікабрытанію, мэтазгодным лічу прымя-ненне відэакурса Window on Britain у працэсе ўдасканалення навыкаў успрымання і разумения іншамоўнай гутаркі на слых (ekaterinadrozdova 1985. blogspot. com.by/p/listening.html).

в) для паэтапнага кантролю ўзроўню ведаў, уменняў і навы-каў вучняў на ўроках выкарыстоўваю вэб-сэрвісы для стварэння віктарын app.wizer.me/ i kahoot.it (віктарына з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў для адказаў на пытанні). Мной распра-цаваны віктарыны па тэмах “Экалагічныя праблемы” ў 11 класе (play, kahoot. it/#/k/45b6ef67-f947-41 f4-9062-5a0ccb057e3a), “Падарожжа па Беларусі” ў 5, 6 класе (app.wizer.me/learn/ OFUG7J), “Тыпы дамоў у Брытаніі” 10 клас (play.kahoot.it/#/ k/18cf46d5-c7c7-4da0-9b59-bd6da 17254ca), “Сям’я” ў 11 класе (play, kahoot. it/#/k/6e614f92-bd05-47a4-8c 15-83dd92246ecb), “Пра сябе” 10 клас (play.kahoot.it/#/k/dcd 13f82-3526-46b0-8818-56dbbf34ed 12).

У выніку работы над тэмай майго педагагічнага вопыту былі вывучаны магчымасці і асаблівасці выкарыстання адукацыйных сэрвісаў Web 2.0. у якасці фактару стымулявання пазнаваль-най дзейнасці; удасканалены працэс праектавання вучэбных заняткаў на аснове выкарыстання сэрвісаў Web 2.0. у вучэб-ным працэсе; створана адукацыйная платформа для работы з сэрвісамі Web 2.0. English with pleasure (ekaterindrozdova1985. blogspot.com.by/) з далейшым уключэннем вучняў у выканан-не на ёй інтэрактыўных заданняў. На гэтым адукацыйным блогу можна падрабязна азнаёміцца з карыснымі спасылкамі, рас-працоўкамі ўрокаў і матэрыяламі па тэме.

Кацярына ДРАЗДОВА, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 28 Магілёва.