Сінькевіч, Ганна. Узнагароды для лепшых майстроў : [вынікі конкурсу «Майстар года»] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 6 лютага. — С. 5.
На Магілёўшчыне падвялі вынікі конкурсу «Майстар года». Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 17 майстроў, якія ажыццяўляюць вытворчае навучанне па разнастайных прафесіях: аператар сувязі, егер, швачка, тэхнік-механік, станочнік шырокага профілю, афіцыянт, кухар і Інш.
Я к паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі МДАІРА Алена Собалева, спачатку сваіх лідараў выбралі самі ўстановы прафтэхадукацыі, пасля іх чакаў адборачны тур конкурсу. Адбор ажыццяўляўся на падставе адзнак партфоліа “Формула поспеху” і творчага майстар-класа.
— Усе прадстаўленыя матэрыялы адпавядалі крытэрыям і паказчыкам ацэнкі выканання конкурсных заданняў, што толькі пацвердзіла высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Фіналістамі конкурсу сталі Дзяніс Дабрынец з Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага, Ала Трацэўская з Магілёўскага прафесійнага электратэх-нічнага каледжа, Таццяна Стралкова з Бабруйскага гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Свят-лана Магдэнка з Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Аляксандр Папоў з Мсціслаўскага будаўнічага каледжа, Андрэй Гулінскі з Магілёўскага політэхнічнага каледжа, Ігар Хазяйнікаў з Магілёўскага тэх-налагічнага каледжа і Валянціна Грузд з Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа, — расказала Алена Мікалаеўна.
Фіналістам было прапанавана правесці ўрок у незнаемым класе, педагагічнае тэсціраванне і прэзентацыю перспектыў сваёй прафесіі.
І зноў усе канкурсанты годна паказалі сябе. Яны выразна фармулявалі мэты заняткаў, абгрунта-вана ажыццяўлялі выбар метадаў, сродкаў і форм навучання, здолелі ўмела арганізаваць пазнавальную дзейнасць навучзнцаў і зваротную сувязь з імі. Арганічнае сумяшчэнне прафесійных, інтэлектуальных і творчых здольнасцей праявілі ўдзель-нікі і падчас самапрэзентацый. Выбар лепшых даўся журы нялёгка, бо кожны з прэтэндэнтаў быў варты перамогі.
Па выніках конкурсу дыпломаў III ступені ўдастоены Таццяна Стралкова з Бабруйскага гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Святлана Магдэнка з Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і Аляксандр Папоў з Мсціслаўскага будаўнічага каледжа. Другое месца занялі Дзяніс Дабрынец з Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага і Ала Трацэўская з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа. Пераможцам і ўладальнікам ганаровага звання “Майстар года” стаў Андрэй Гулінскі з Магілёўскага політэхнічнага каледжа.
Адметна, што конкурс прафесійнага майстэрства праходзіў у рэгіёне ўжо дзявяты раз. За тэты час у ім прынялі ўдзел дзясяткі майстроў вытворчага навучання. Усе яны паказалі сябе выключнымі прафесіяналамі, якія валодаюць высокімі педагагічнымі навыкамі і добрымі асабістымі якасцямі, пастаянна імкнуцца да самаўдасканалення, прымянення наватарскіх форм і метадаў у навучанні, раскрыцця талентаў і здольнасцей дзяцей.