Апанас Паўлавіч Палітыка

Апанас Паўлавіч Палітыка : [празаік, паэт, член Саюза пісьменнінаў Беларусі] / падрыхтавалі Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч // Магілёўскія ведамасці. — 2018. — 11 мая. — С. 14.

Нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Паспеў скончыць толькі 5 класаў мясцовай школы, працягваць вучобу далей не меў магчымасці — у сям’і было 9 дзяцей. Таму паехаў у Кіеў, паступіў у рамеснае вучылішча. Пасля працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Бальшавік», асвойваў цаліну ў Акмолінскай вобласці (Казахстан), працаваў прыцэпшчыкам, трактарыстам, на шахце Растоўскай вобласці. Літаратурную працу пачаў у 1960 годзе з вершаў на рускай мове, праз год пасля вяртання на малую радзіму. Свой першы верш апублікаваў у газеце «Магілёўская праўда». 3 1971 года стаў пісаць на беларускай мове. Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 годзе пад назвай «I ў хвост і ў грыву». Аўтар кніг «Маўчанне навыперадкі», «Свой хлопец», «Праверка». Празаік, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 г. Яго празаічныя творы, апавяданні, аповесці адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць.