Жыццёва важнае «Кім быць?»

Студнева, А. Жыццёва важнае «Кім быць?» : [у сярэдняй школе №4 г. Магілёва прайшло паседжанне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў груп прадоўжанага дня на тэму «Прафесійная арыентацыя малодшых школьнікаў ва ўмовах групы прадоўжанага дня] / Алена Студнева // Настаўніцкая газета. — 2018. — 27 кастрычніка. — С. 5.

У свеце налічваецца вялікая колькасць прафесій. Пытанне «Кім быць?» жыццёва важное. Не менш важна дапамагчы дзіцяці не разгубіцца, правільна сарыентавацца, знайсці своё месца ў свеце прафесій. Як гэта зрабіць? Менавіта такому пытанню было прысвечана городское пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў груп прадоўжанага дня на тэму «Прафесійная арыентацыя малодшых школьнікаў ва ўмовах групы прадоўжанага дня», якое прайшло на базе сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкуму. У хо-дзе мерапрыемства педаго-гі не толькі азнаёміліся з метадамі і прыёмамі работы па прафесійнай арыентацыі, якія былі прадстаўлены выхавальнікамі груп прадоўжанага дня Наталляй Барысаўнай Дзятлавай і Ганнай Мікалаеўнай Котавай, але і прынялі ўдзел у майстар-класе, праведзеным вопытным педагогам Ірынай Валер’еўнай Кароткінай. Добразычлівая атмасфера панавала і падчас гульні-падарожжа з навучэнцамі ў свет прафесій “Усе работы добрыя — выбірай па гусце”, якую правяла Наталля Канстанцінаўна Кібкова.

Прафесійная арыентацыя ў школе цесна звязана з фарміраваннем усебакова развітой асобы, з падрыхтоўкай навучэнцаў да жыцця, да самастойнай працы і ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучання ў школе.

А падчас заняткаў у трупе прадоўжанага дня неабходна максімальна разнастаіць палітру ўражанняў пра свет прафесій, сфарміраваць веды пра сферы эканамічнай дзейнасці, перспектывы прафесійнага станаўлення, а таксама навыкі прафесійнага выбару навучэнцаў з улікам іх патрэб і магчымасцей.

Падводзячы вынікі пасяджэння, педагогі прыйшлі да высновы, што добра пабудаваная сістэма прафарыентацыйнай работы ў трупе прадоўжанага дня спрыяе фарміраванню ў свядомасці малодшых школьнікаў разнастайных уяўленняў пра свет прафесій.

Алена СТУДНЕВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.