Пейзаж, намаляваны любоўю

Салаўёва, Л. Пейзаж, намаляваны любоўю : у Магілёве пачала працаваць выстава, прысвечаная малой радзіме / Любоў Салаўёва // Рэспубліка. — 2018. — 17 лістапада. — С. 6.

Карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея пад агульнай назвай «Пейзаж малой радзімы» прадстаўлены ў магілёўскім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі. 26 твораў напісаны ў другой паловемінулага стагоддзя нетолькі мастакамі, якія нарадзілісяўБеларусі, але і тымі, што вучыліся ці працавалі тут. Нехта прыехаў з Расіі, нехта — з Украіны, але ўсе яны палюбілі Беларусь і праз мастацтва данеслі свае пачуцці да гледачоў.

Дырэктар музея Святлана Строгіна кажа:
— У год малой радзімы мы вырашылі, што павінны таксама сказаць сваё слова ў гэтай тэме, і арганізавалі выставу, якая будзе працаваць да сярэдзіны снежня. Пейзажы Віталя Цвіркі, Яўгена Зайцава, Юрыя Гаўрына, Уладзіміра Уродніча, Леаніда Дударэнкі адлюстроўваюць іх любоў да род- най зямлі. Творцы звяртаюцца да куточкаў, якія паўплывалі на іх станаўленне і далейшае жыццё, распавядаюць нам пра тыя сельскія мясціны, дзе пачулі першую песню, зрабілі першыя крокі. Гэтыя краявіды — візітоўка Беларусі. Такія ж сцежкі, узгоркі, палі, рачулачкі можна сустрэць у любым рэгіёне краіны.

Жыхарка Магілёва Ніна Дзямідава на выставах часты госць. Раней яна працавала выкладчыкам сучаснай літаратуры:
— Пад настрой я люблю паглядзець партрэты, у гэтыхтворах бачу нешта роднае, знаёмае. Лічу тэту нацюрморты, пейзажы або сюжэтныя карціны. I тэму важнай, патрэбнай і ў мастацтве, і ўжыцці. выстава, прысвечаная малой радзіме, мне вельмі спадабалася. Хоць я нарадзілася на Смаленшчыне, у гэтых творах бачу нешта роднае, знаёмае. Лічу гэту тэму важнай, патрэбнай і ў мастацтве, і ў жыцці.

Любоў САЛАЎЁВА
solovieva@sb.by