Дарошка, А. М. Усё жыццё любіў ён маляваць вайну [детская библиотека-филиал № 9] / А. М. Дарошка // Прыдняпроўская ніва. — 2018. — 5 снежня. — С. 5.
Пад такой назвай дзіцячая бібліятэка-філіял № 9 г. Магілёва правяла літаратурна-музычны час, пры-свечаны жыццю і творчасці Канстанціна Сіманава.
На парозе бібліятэкі вучняў ДУА «Камінтэрнаўская СШ» у чарговы раз гасцінна сустрэла супрацоўнік бібліятэкі T.L Драздова. Першае, на што звярнулі ўвагу наведвальнікі, былатэматычнаяпаліца «Канстанцін Сіманаў: паэт, пісьменнік, франтавік». Пачуліся здзіўленыя воклічы: «Я ведаю гэтае мес-ца!», «Я таксама тут быў!» Высветлілася, што дзяцей зацікавілг фотаздымкі Буйніцкага поля. Тамара Іванаўна паведаміла, што наш горад трывала ўвайшоў у лёс паэта. Летам 1941 года ваенны карэспандэнт Канстанцгн СІманаў стаў удзельнікам і сведкам 23-дзённай гераічнай абароны Магілёва. Ён пабываў у асаджаным ворагамі горадзе, наведаў Буйніцкае поле, дзе было падбіта 39 варожых танкаў. Подзвіг чырвонаармейцаў паэт пазней увекавечыў у сваім рамане «Жывая і мёртвыя».
Падзяліцца свагмі ўражаннямі аб творчасці К. Сіманава на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання “Ветеран” ГЛ. Сайко і Р.Я. Дзям’яненка.
Напрыканцы сустрэчы адбылася шчырая размова паміж прадстаўнгкамі старэйшага і маладога пакаленняў. Жанчы-ны заклікалі вучняў больш чытаць, вучыцца ўдумліва ставіцца да пачутага, не спяшацца рабіць вывады, слухаць жывых сведкаў вайны, якіх з кожным годам застаецца ўсё менш.
А.М. ДАРОШКА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Камінтэрнаўская СШ».