Яцкевіч, З. Спірыдон Собаль / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 14 августа.
У мінулым годзе зусім неўпрыкмет прайшла цікавая дата з гісторыі Магілёва — 375 год заснавання першай у горадэе друкарні, якая належала мясцоваму праваслаўнаму братству. Пра яе згадала толькі Магілёўская праўда» у штомесячным «Магілёўскім календары».
Адным са славутых працаўнікоў гэтай друкарні і рупліўцаў на ніве беларускай асветы і культуры быў наш зямляк Спірыдон Собаль, пра якога большасць гараджан нічога і не чула. Не тое, што, скажам, пра рускага прешадрукара Івана Фёдарава. Дарэчы, беларуса, як сёння сцвярджаюць многія навукоўцы.
Спірыдон Багданавіч Собаль нарадзіўся недзе ў 80-90-я гады 16-га стагоддзя ў сям’і магілёўскага купца і бургамістра Багдана Іванавіча. Апошні быў актыўным удзельнікам гарадскіх паўстанняў, што адбыліся ў Магілёве ў 1606-1610 г.. I. верагодна, быў пакараны разам з іншымі ўдзельнікамі. У тэты ж час (пач. XVII ст.) малады Спірыдон працуе настаўнікам Магілёўскай брацкай школы і прымае ўдзел у выданні першай вядомай друкаванай кнігі «Служэбнік», якая выйшла у брацкай друкарні ў 1616 г. У сувязі з тым, што пасля падзей 1618 г. у Магілёве амаль — на 14 год былі зачынены усе праваслаўныя храмы, школы і друкарні, Собаль выехаў ў Кіеў, дзе з 1624 года працуе настаўнікам Кіеўскай брацкай школы і Кіева-Магілянскай акадэміі, а Ў 1628 г. ён адчыняе друкарню і пры падтрымцы мітрапаліта Івана Барэцкага выдае некалькі кніг маральна-навучальнага і рэлігійнага зместу.
У 1630 г. Спірыдон Собаль па запрашэнню мецэната Богдана Сцец-кевіча працуе у Куценскім манастыры, што пад Варшавай, дзе засноўвае друкарню і выдае шэраг кніг. Затым у 1635 г. ён адчыняе друкарню ў Буйнічах, што пад Магілёвам, дзе выходзіць «Псалтыр». 3 1636 г. па 1639 г. Спірыдон Багданавіч працуе ў Магілёўскай брацкай друкарні, а таксама працуе рэктарам Магілёўскай брацкай школы. У тэты час друкуюцца «Буквар», «Псалтыр», «Тэстамент», дзе ён выкарыстоўвае гравюры Божай Маці, Хрыста I інш. Па сутнасці ён з’яўляецца заснавальнікам магілёўскай школы гравюры, якая найбольш яскрава раскрылася ў канцы XVII ст.
Амаль усе творы С. Собаля неадна-разова перавыдаваліся як пры жыцці, так і пасля смерці. Часам тэта рабілася не зусім сумленна, як тэта было, напрыклад, у выпадку з мас-коўскім друкаром В. Пунцавым, які потым выдаваў працы Собаля пад сваім імем у Маскве.
С. Собаль каля 1640 г. падаўся ў манахі Кіеўскага брацкага манастыра, дзе працягваў сваю асветніцкую дзейнасць. Ён наладжвае добрыя сувязі з друкарамі Львова і Валахіі, дзе і памірае ў канцы 1645 г. у г. Малтанах (Валахія). Але яго прозвішча не знікае са старонак тагачасных дакументаў. Ягоны сын Іван Спірыдонавіч Собаль працуе талмачом (перакла-дальнікам) Пасольскага прыказу ў Маскве. Старэйшы сын друкаря Яўціхій Спірыдонавіч з’яўляецца ў Магілёве ў 1647 г. у якасці каралеўскага пісара і слугі кароннага кам цлера Е. Асмалінскага. Прозвішча Собаль і пазней неаднаразова сустракаецца ў кнігах па гісторыі Магілёва.
Тым, хто пажадае больш даведацца аб С. Собалі, прапануем наступную літаратуру:
- Зернова А. С. «Белорусский печатник Соболь. Исследования и материалы», 1965 г.;
- Ботвинник М. «Откуда есть пошел букварь», Мн., 1983 г.;
- Шматов В. Ф. «Белорусская книжная гравюра XVI-XVIII ст.», Мн., 1984 г.;
- Дзярновіч А. «Аўтар першага буквара» изд, «Чырвоная Змена» I 10.09.1988 г.
3. ЯЦКЕВІЧ, археолаг