Вершы, напісаныя сэрцам

Барысенка, С. Вершы, напісаныя сэрцам : [у МДУ імя А. Куляшова адбыўся вечар паэзіі, прысвечаны памяці І. Пехцерава] / Святлана Барысенка // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 29 марта. — С. 12. 

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбыўся вечар паэзіі, прысвечаны памяці Івана Ягоравіча Пехцерава. Ініцыятарам яго правядзення стала ўніверсітэцкае літаратурнае аб’яднанне «Натхненне», якое дзейнічае больш за 30 год. Так атрымалася, што цяперашні кіраўнік аб’яднання Наталля Міхальчук у свой час была вучаніцай таленавітага паэта і празаіка. I менавіта яна сабрала на гэты вечар студэнтаў і выкладчыкаў уста новы, сяброў паэта — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусь. Ганаровым госцем мерапрыемства стала ўдава і нязменная муза паэта Галіна Іванаўна Пехцерава.

Галіна Пехцерава нагадала аб адданасці Івана Ягоравіча род-най Магілёўшчыне. 3 цеплынёй і неверагоднай душэўнасцю, з якой ён пісаў аб малой радзіме, маглі параўнацца толькі яго вершы аб жанчыне.

Светлы чалавек і тонкі лірык, паэт з Божай іскрай пайшоў з жыцця 9 лютага 2013 года. Пахаваны на Пашкаўскіх могілках. У 2014 годзе імя Івана Ягоравіча Пехцерава прысвоена Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Яго юнацкае жаданне «быць не апошнім паэтам сваёй вёскі» спраўдзілася. Паэзія Пехцерава прываблівае сваёй шчырасцю і адкрытасцю. Яна валодае ўнікальнай здольнасцю адчуваць сваю непарыўную сувязь з акружаючым асяроддзем і перадаваць свае адчуванні чытачам, умее дакрануцца да іх сэрцаў, нагадаць аб вечных духоўных асновах. Цяжка знайсці ў яго творчасці тэму, на якую б ён не пісаў. Але малая радзіма, як маці, заўсёды клікала яго да сябе. Сваёй роднай вёсцы Недведзь Клімавіцкага раёна ён прысвяціў дзясяткі вершаў і некалькі паэм.

Святлана БАРЫСЕНКА.