Дубровін, В. Сэрцам крануліся роднага слова : [беларуская дыктоўка] / Васіль Дубровін // Веснік Магілёва. — 2019. — 27 февраля. — С. 11.
Міжнароднаму дню роднай мовы магілеўцы па традыцыі прысвяцілі напісанне дыктоўкі. У ёй прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Пісалі дыктоўку ў нядзелю ў Палацы культуры вобласці.
— Мерапрыемства стала адным з самых масавы> за апошні час, — лічыць старшыня Магілёўскай га-радской арганізацыі «Таварыства беларускай мовь імя Францішка Скарыны» Алег Дзьячкоў.
«Сёлета самая вялікая колькасць удзельнікаў дыктоўкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Прыйшло 120 чалавек. Звычайна ў іншыя гады прыходзіла па 70-80 чалавек. Павялічаная колькасць людзей сведчыць аб тым, што ідзе папулярызацыя нацыянаЛьнай культуры i роднай мовы. У гэтым прагледжваюцца добрыя напрацоўкі і адносіны дзяржаўных устаноў, грамадскасці Магілёва», — паведаміў старшыня Магілёў-скай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Дзьячкоў. — Нашу ініцыятыву заўсёды падтрымлівае і кіраўніцтва Палаца культуры вобласці. Сёлета тут асабліва прыемна зна-ходзіцца. Ва ўстанове праведзены капітапьны рамонт, і мы пісалі дыктоўку ў шыкоўнай белай зале. Усяго такіх штогадовых дыктовак адбылося ўжо больш дзесяці.
Звычайна тэкст дыктоўкі арганізатары выбіраюць з твораў класікаў беларускай літаратуры. У гэтым годзе яны прапанавалі ўсім, хто прыйшоў, напісаць урывак з твора пісьменніка-земляка Івана Чыгрынава «Шчаслівае месца». Тэкст чытаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №41 Аляксандр Цітоў. Пасля ўсе работы пра-вераць, адзнакі — ад 0 да 10 балаў — можна будзе падгледзіць на сайце ТБМ.
Пасля дыктоўкі ўсе прысутныя пабачылі спектакль «Старажытная гравюра» народнага тэатра і дзіцячай тэа-тральнай студыі Палаца культуры вобласці. Адбыўся таксама невялікі канцэрт.