Пішы па-беларуску

Камкова, А. Пішы па-беларуску : [у бібліятэках Магілёва прайшло шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня роднай мовы] / Анастасія Камкова // Веснік Магілёва. — 2019. — 27 февраля. — С. 11. 

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрасіла далучыцца да этнамарафону, у тым ліку i онлайн. Многія магіляўчане заходілі на сайт бібліятэкі і прымалі ўдзел у акцыі «Давайце пачытаем разам», праходзілі тэст «Пішы па-беларуску», а таксама здзяйснялі літаратурныя адкрыцці ў чытальнай зоне беларускай кнігі і многае іншае.

У бібліятэцы-філіяле № 2 імя I. Шамякіна адбыўся відэамост паміж Магілёвам і Санкт-Пецярбургам, у рамках якога падвядуць вынікі відэачэмпіянату «Прачытай, каб я цябе ўбачыў». Удзельнікі агучаць урыўкі з твораў Івана Шамякіна на розных мовах.

У праграме бібліятэкі-філіяла № 4 імя М. Ю. Лермантава былі чароўная батлейка «Казкі ў горадзе», акцыя «Добры ранак — трымай абаранак!», майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў і іншае.

Эрудытаў і знаўцаў беларускай мовы сабраў конкурс «Словы беларускія — рысы непаўторныя» у бібліятэцы-філіяле № 6. Аматары беларускіх гульняў сабраліся ў дзіцячай бібліятэцы № 2. Тут жа працаваў адкрыты міні-кіназал «Спадчына».

Творчая сустрэча з журналістам Алесем Кіркевічам і «рыцарская праграма» ад клубу «Волат» з выставай даспехаў, баямі на мячах і конкурсамі адбыліся ў цэнтры «Кола».

У дзіцячых дашкольных установах горада праходзіў Тыдзень роднай мовы. Праводзіліся: літаратурныя чытанні, гульні-драматызацыі, праслухванне песень і калыханак на роднай мове. Выхаванцы з цікавасцю гулялі ў народные рухомыя гульні, узбагацілі свае веды пра сялянскі побыт, прадметы ўжывання. Карыснымі і пазнавальнымі былі гутаркі ў «Беларускай хатцы»…

У гэтыя дні паўсюдна ў горадзе назіраўся своеасаблівы ўздым нацыянальнай самасвядомасці і беларускасці, што сведчыць — мы на правільным шляху.

Анастасія КАМКОВА