Сустрэча з пісьменнікам

Захарава, С. Сустрэча з пісьменнікам : [дзіцячая бібліятэка-філіял № 9] / Соф’я Захарава // Веснік Магілёва. — 2019. — 13 марта. — С. 8. 

Творчая сустрэча са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» i проста цікавым чалавекам — Аляксандрам Мікалаевічам Казекам адбылася ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №9.

Для навучэнцаў СШ №40 і СШ № 25 сустрэча з сучасным пісьменнікам — гэта магчымасцьнетолькі пазнаёміцца з новымі кнігамі, але і даведацца пра прафесію з першых вуснаў, паўдзельнічаць у цікавай размове.

Трэба адзначыць, што Аляксандр Мікалаевіч праводзіць вялікую работу па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню сярод падлеткаў і моладзі і многа сіл адцае развіццю роднай мовы і літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем слухалі вершы, песні на словы аўтара, рэальныя гісторыі з жыцця паэта. Яны вельмі захапляліся яго шчырасцю і адкрытасцю, а таксама яшчэ раз дакрануліся да роднай мовы.

Прыемным падарункам для шаноўнага госця стала выкананне навучэнцамі яго вершаў. Трэба адзначыць, вершы прагучалі з пяшчотай і асаблівай выразнасцю. Пазнаёміцца са зборнікамі А.М. Казекі, а таксама іншых пісьменнікаў-зямлякоў можна было на кніжнай выставе «Літаратурная спадчына зямлі Магілёўскай». Дарэчы, Аляксандр Мікалаевіч падарыў бібліятэцы сваю кнігу «Марыйка».

Увогуле, сустрэча атрымалася прыемная і скончылася на пазітыўнай устаноўцы Аляксандра Мікалаевіча: «Няхай усё будзе добра ў жыцці, у душы і ў краіне».

Соф’я ЗАХАРАВА,
загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №9