Шчаслівы выпадак Юліі Аўрамавай

Сінькевіч, Г. Шчаслівы выпадак Юліі Аўрамавай : [настаўніца гісторыі і грамадазнаўства МДАЛ № 3 Ю. І. Аўрамава] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 5 кастрычніка. — С. 9. 

Нездарма кажуць: часам не мы выбіраем прафесію, а прафесія выбірае нас. Менавіта так здарылася ў жыцці настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Юліі Іванаўны АЎРАМАВАЙ.

— Можна сказаць, што ў прафесію я прыйшла выпадкова. Многія мае калегі марылі аб настаўніцтве з дзяцінства. Прызнаюся шчыра, у мяне такой мары не было. Пасля заканчэння школы паддалася тагачасным трэндам і адправілася працягваць адукацыю на юрыдычны факультэт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але праз два тыдні вучобы дакладна зразумела — гэта зусім не тое, чым хацелася б займацца на працягу ўсяго жыцця. У выніку стала студэнткай гістфака МДУ імя А.А.Куляшова. Гісторыяй я захаплялася яшчэ ў школе, а пасля першай вучэбнай практыкі ўсвядоміла, што мне падабаецца выкладаць тэты прадмет. На справе акунуўшыся ў педагагічную дзейнасць, адчула: педагогіка — сапраўды мае, а школа мне як дом, тут я на сваім месцы. Так і вызначылася з далейшай прафесійнай будучыняй, — расказала Ю.І.Аўрамава.

Свае першыя прафесійныя крокі Юлія Іванаўна рабіла ў сельскіх школах Магілёўскага раёна. Працавала ў Дашкаўцы, Буйнічах. Праца з вясковымі дзеткамі многае дала, дапамагла не толькі адбыцца як педагогу, але і выпрацаваць свой стыль, методыку выкладання. Але ж для добрага настаўніка вельмі важны прафесійны рост, самаўдасканаленне, таму, калі Ю.І.Аўрамавай паступіла прапанова працавать у абласным ліцэі № 3, яна пагадзілася, аднак і дагэтуль з цеплынёй у сэрцы ўспамінае сваіх сельскіх вучняў.

З трэцім ліцэем жыццё Юліі Іванаўны цалкам змянілася. За непрацяглы час яна рэалізавала цікавыя вучэбныя праекты, дасягнула значных поспехаў у рабоце з адоранымі дзецьмі.

—        Працаваць па-іншаму не ўмею. Лічу, што калі я выбрала настаўніцкі шлях, то падчас працы з дзецьмі павінна выкладвацца па максімуме. Ад гэтага ў нейкай ступені залежыць будучыня маіх вучняў. Таму кожны ўрок імкнуся праводзіць так, каб дзецям было цікава, каб у іх было жаданне ведаць гісторыю сваёй краіны, шукаць адказы на загадкі сусветнай гісторыі, разумець усю глыбіню падзей мінулага, — адзначае Ю.І. Аўрамава.

Настаўніца стараецца рабіць так, каб кожныя заняткі, кожная пройдзеная тэма знайшлі водгук у душы вучняў. Не менш важным яна лічыць і практыкаарыентаванасць урокаў. Наогул, ёй падабаецца эксперыментаваць, знаходзіць новыя, сучасныя і эфектыўныя методыкі навучання, укараняць іх у практыку выкладання.

—        На занятках я часта прымяняю тэхналогіі змешанага і дыстанцыйнага навучання, Гэта дазваляе істотна павысіць адказнасць, ініцыятыўнасць навучэнцаў. Вельмі эфектыўная таксама тэхналогія візуалізацыі навучання, а калі дакладней, методыка стварэння карт памяці і так званых гексаў. Такі падыход з’яўляецца альтэрнатывай традыцыйным спосабам апрацоўкі і перадачы інфармацыі, а галоўнае, ператварае вучня ў стваральніка ўласных ведаў, — гаворыць Юлія Іванаўна.

Падчас урокаў яна таксама актыўна выкарыстоўвае электронныя сродкі навучання, інтэрактыўную дошку і мультымедыйныя прэзентацыі.

—        Працуючы ў сучасных умовах, настаўнік сутыкаецца з шэрагам супярэчнасцей: паміж узрослымі патрабаваннямі да якасці адукацыі і зніжэннем узроўню пазнавальнай актыўнасці вучняў, паміж патрэбай грамадства ў высокаінтэлектуальнай асобе і нізкай матывацыяй да навучання. Яшчэ адным важным аспектам з’яўляецца супярэчнасць паміж імклівым змяненнем сучаснага інфармацыйнага асяроддзя і недастатковасцю ў вучняў навыкаў работы з інфармацыяй — прасцей кажучы, недастатковым узроўнем інфармацыйных кампетэнцый. Укараняючы розныя сродкі, метады і прыёмы навучання, я прыйшла да высновы, што актывізаваць пазнавальную дзейнасць дзяцей можна імкненнем дзяцей да энергічнага, мэтанакіраванага навучання. Выкарыстанне элементаў дыстанцыйнага навучання з’яўляецца эфектыўным спосабам вырашэння гэтай заданы. Калі я прыйшла да такой высновы, узнік праект па сеткавым узаемадзеянні Магілёўскага абласнога ліцэя № 3 і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае Ю.І. Аўрамава.

За мінулы навучальны год разам з намеснікам загадчыка аддзела навукова-асветніцкай работы музея Таццянай Фёдараўнай Палітыка і іншымі супрацоўнікамі, Юлія Іванаўна арганізавала 20 анлайн-урокаў для навучэнцаў 10-х і 11-х класаў. Заняткі праходзілі па розных тэмах, якія тычыліся Вялікай Айчыннай вайны. Яны аказалі станоўчы ўплыў не толькі на якасць навучання, але і на патрыятычнае, грамадзянскае выхаванне падрастаючага пакалення.

— Усе заняткі мелі вялікую практычную значнасць. Па-першае, урокі праходзілі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі. Па-другое, дзеці атрымлівалі апераджальны матэрыял, з якім знаёміліся, праводзілі пошукавую работу, падчас якой выкарыстоўвалі інтэрактыўную стратэгію “Што мы ведаем? Што хочам даведацца? Што даведаліся?”. Супрацоўнікі музея падчас правядзення ўрокаў стараліся заўсёды акцэнтаваць увагу на гістарычных фактах, звязаных з Магілёўшчынай. Падрыхтоўка вучняў да наступных урокаў грунтавалася на даследчай і пошукавай рабоце, якая змяшчала мясцовы матэрыял, што спрыяла ўсебаковаму вывучэнню сваёй малой радзімы. Для вучняў 11-х класаў урокі праходзілі ў рамках факультатыўных заняткаў і былі накіраваны на падрыхтоўку да абавязковага выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі. Супрацоўнікі музея прымалі ўдзел у іспыце. Яны маглі не толькі пачуць адказы навучэнцаў, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, але і ўдакладніць веды дзяцей. Усе вучні, якія атрымалі за экзамен 9—10 балаў, змаглі ў летні перыяд бясплатна наведаць музей у якасці заахвочвання, — адзначыла Ю.І.Аўрамава.

Інтэрактыўная форма камунікацыі праекта дазволіла павысіць матывацыю дзяцей да вывучэння не толькі гісторыі, але і іншых прадметаў. Навучэнцы атрымалі максімум інфармацыі аб найважнейшых падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Важна таксама, што ўсе заняткі праходзілі вельмі эмацыянальна. Некаторыя дзеці ў ходзе ўрокаў даведаліся пра подзвігі сваіх сваякоў і адкрылі новыя старонкі сямейнай гісторыі. Анлайн-сустрэчы з супрацоўнікамі музея спрыялі напісанню навучэнцамі даследчых работ у рамках праекта «Гісторыя вайны ў маёй сям’і», які праводзіцца ў ліцэі ўжо не першы год.

—        Напрыклад, навучэнка Валерыя Бубнова змагла папоўніць інфармацыю аб сваім сваяку Героі Савецкага Саюза Барысу Іванавічу Коўзане. Навучэнец Іван Князеў даведаўся пра новыя старонкі жыцця свайго дзядулі Героя Савецкага Саюза Івана Міхайлавіча Саламоннікава, у гонар якога назвалі хлопчыка. Наогул, усе ўрокі абуджалі ў дзяцей патрыятызм, гордасць за подзвігі беларускага народа ў ваенныя гады, — падкрэслівае Ю.І. Аўрамава.

Значнасць гэтага вучэбнага праекта відавочная, таму ў планах Юліі Іванаўны яго далейшае развіццё. У бягучым навучальным годзе яна плануе наладзіць супрацоўніцтва і правядзенне анлайн-урокаў з музеем мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Увогуле, педагог пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку. З нядаўняга часу яна з’яўляецца членам рэспубліканскай эксперыментальнай творчай групы настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства пры Міністэрстве адукацыі.

—        Сучаснаму настаўніку заўсёды трэба ўдасканальваць сваё майстэрства. Свет знаходзіцца ў пастаянным развіцці, мяняюцца і адукацыйныя методыкі, тэхналогіі. Педагогу таксама неабходна быць мабільным, гатовым да ўкаранення новага ў сваю працу. Не магу не сказаць дзякуй Венеры Міхайлаўне Варановіч — кіраўніку нашай творчай групы, і ўсім яе ўдзельнікам. Пасля нашых семінараў я заўсёды прыязджаю з новымі ідэямі, з жаданнем плённа працаваць, — кажа педагог.

Не менш важным для эфектыўнага навучання, чым прафесійнае развіццё настаўніка, Юлія Іванаўна лічыць стварэнне ў класе камфортнай вучэбна-пазнавальнай атмасферы. Усе вучні для яе ўнікальныя. Яна шукае іх моцныя бакі, іх таленты, якія стараецца накіраваць у патрэбнае рэчышча. Свае ўрокі педагог будуе на супрацоўніцтве і сутворчасці, што дапамагае максімальна раскрываць патэнцыял навучэнцаў. Да таго ж Юлія Іванаўна ўмее выслухаць і пачуць кожнага, дапамагчы не толькі ў вучобе, але і даць параду ў вырашэнні асабістых праблем. Дзеці давяраюць ёй, а ўсё таму, што Ю.І. Аўрамава сапраўды жыве іх жыццём, іх інтарэсамі.

—        Мне вельмі важна быць для дзяцей настаўнікам, на заняткі да якога яны ідуць з задавальненнем. Яшчэ я заўжды імкнуся стаць для сваіх вучняў сапраўдным сябрам, старэйшым таварышам. Часта знойны з дзецьмі, абмеркаванне прадмета, працягваюцца і ў пазаўрочны час. Мы нешта абмяркоўваем на перапынках, регулярна сустракаемся па суботах, а калі рыхтуемся да алімпіяд, можам убачыцца І ў нядзелю, — падзялілася Ю.І.Аўрамава.

Акрамя практычна штодзённых заняткаў І факультетываў, Юлія Іванаўна як класны кіраўнік паспявае праводзіць для дзяцей разнастайныя пазакласныя ме-рапрыемствы. Значнае месца ў яе рабочым дні займае таксама індывідуальная праца з вучнямі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядным руху І конкурсах.

—        Я вучу дзяцей вучыцца і вучуся ў іх сама, вучу іх умению самастойна здабываць веды, матывую на дасягненне вучэбных вышынь. Але для дасягнення поспехаў важнай з’яўляецца камандная работа, у якой на адзіную мэту скіраваны не толькі дзеці і педагог, але і бацькі, кіраўніцтва навучальнай установы. Трэба адзначыць, што ў нашым ліцэі працуе шмат педагогаў, вопыт работы якіх заслугоўвае найвышэйшай адзнакі. Сярод іх дырэктар — Канстанцін Міхайлавіч Грыгаровіч. Дзякуючы яму, ва ўстанове наладжана сістэма работы і створаны ўсе неабходныя ўмовы для творчасці і развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў. Гэта дазваляе працаваць з адпаведнай выніковасцю, — падкрэслівае Ю.І.Аўрамава.

I сапраўды, за два гады працы ў ліцэі Юлія Іванаўна неаднойчы прыводзіла сваіх выхаванцаў да вучэбных перамог. Яе навучэнка Дар’я Бранавіцкая стала прызёрам заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, а навучэнка Паліна Венберг атрымала прызавы дыплом на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. Шасцёра вучняў — Дар’я Бранавіцкая, Паліна Венеберг, Софія Сіпакова, Аляксей Сафонау, Яуген Воднеў, Вета Курнаўкіна — сталі прызёрамі гэтых алімпіяд на абласным узроўні. Акрамя таго, шматлікія навучэнцы Ю.І. Аўрамавай станавіліся пераможцамі абласнога конкурсу навукова-даследчых работ школьнікаў, іншых творчых конкурсаў і алімпіяд.

…Юлія Іванаўна Аўрамава моцна звязана з педагогікай ужо чатырнаццаць гадоў. За гэты час у прафесіі яна дасягнула многага. Неаднаразова прыводзіла да поспеху сваіх вучняў, неаднаразова за плённую працу была ўзнагароджана ганаровымі граматамі мясцовых выканаўчых улад. Некалі яна правільна абрала прафесію, сваё месца ў жыцці. А можа, гэта лёс падштурхнуў яе да правільнага прафесійнага шляху?..

Рэкамендацыі ўдзельнікам анлайн-гутаркі

  1. Азнаёмцеся з інфармацыяй аб удзельніках размовы (запішыце імя па бацьку, пасаду і іншыя звесткі).
  2. Задавайце пытанні па сутнасці разглядаемай тэмы, папярэдне прадумаўшы іх змест.
  3. Пытанні павінны быць кароткімі, выразнымі — зразумелымі па сэнсе.
  4. Перш чым задаць наступнае пытанне, выслухайце адказ на папярэдняе. Умейце не толькі гаварыць, але і слухаць.
  5. Зафіксуйце ключавыя моманты гутаркі.
  6. Не забывайце рабіць высновы і дзякаваць удзельнікам дыялогу.

Серыя праведзеных урокаў з інтэрактыўнай формай камунікацыі дазволіла зрабіць некаторыя высновы:

  • вучэбная інфармацыя на анлайн-уроку падаецца з вуснаў трэцяй асобы (не настаўніка і не вучня), што зацікаўлівае сваёй навізной, альтэрнатывай метадычным прыёмам;
  • на ўроку ствараецца магчымасць палілогу, навучэнцы адкрытыя для набыцця новых ведаў і актыўна ўключаюцца ва ўзаемаадносіны, супрацоўніцтва з удзельнікамі анлайн-гутаркі;
  • рэалізоўваецца кампетэнтнасны падыход у навучанні, бо кампетэнтнасць вузкіх спецыялістаў па пытаннях, што абмяркоўваюцца, значна глыбейшая за кампетэнтнасць настаўніка, навучэнцы атрымліваюць максімум інфармацыі па разглядаемай тэме;
  • анлайн-сустрэчы зручныя тым, што з’яўляецца магчымасць віртуальна сустрэцца з суразмоўцам, які знаходзіцца на адлегласці; яго асабістая прысутнасць на ўроку неабавязковая.

Можна сцвярджаць, што дадзеная тэхналогія валодае шэрагам пераваг:

  • эканомія часу (узаемадзеянне ў рэжыме анлайн можна ажыццявіць, не выходзячы з рабочага кабінета);
  • павелічэнне даступнасці ўдзелу і пашырэнне кола ўдзельнікаў (у анлайн-сустрэчы можа ўдзельнічаць любы чалавек, галоўнае патрабаванне: на камп’ютары або тэлефоне трэба ўстанавіць аднолькавы праграмны прадукт, хуткасць інтэрнэту павін-на дазваляць абменьвацца істотнымі аб’ёмамі інфармацыі);
  • пашырэнне геаграфіі ўдзелу слухачоў, магчымасць прыцягваць да навучання розныя катэгорыі спецыялістаў;
  • інтэрактыўнасць (анлайн-гутаркі забяспечваюць магчымасць інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў паміж сабой);
  • анлайн-сустрэчы цікавыя школьнікам, значна павышаюць пазнавальную актыўнасць і матывацыю да навучання.

              Ганна СІНЬКЕВІЧ.

magileu@nastgaz.by