Зігуля, Н. Пра што маўчаць старажытныя курганы : у Магілёве можна ўбачыць унікальныя археалагічныя знаходкі / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2019. — 3 кастрычніка. — С. 13.
У Магілёве можна ўбачыць унікальныя археалагічныя знаходкі
Анатоль Седзін – археолаг з болей чым 30–гадовым стажам, вучоны сакратар абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава. Пра любімую справу можа расказваць гадзінамі, гісторыяй захапляецца з дзяцінства. Нават падлічыць цяжка, колькі часу ён правёў у археалагічных экспедыцыях.
Іх вынікам сталі больш за сотню навуковых артыкулаў і дзве кнігі. Важнасць яго даследчай і асветніцкай работы ацанілі на высокім узроўні: Анатоль Аляксеевіч атрымаў грант Прэзідэнта, які стаў адзнакай работы і стымулам для далейшых даследаванняў. Падрыхтаваная ім выстаўка «Жалезны век і ранняе Сярэднявечча Усходняй Беларусі» (яна будзе працаваць амаль да канца гэтага года) – па сутнасці, дэманстрацыя ўсяго таго ўнікальнага, што было знойдзена на працягу апошніх гадоў. Па словах Анатоля Седзіна, Магілёўшчына – сапраўдная скарбніца старажытных каштоўнасцяў. Шмат у чым так сталася дзякуючы асабліва паўнаводнай у эпоху Сярэднявечча рацэ Дняпро. Менавіта ўздоўж Дняпра ішло перамяшчэнне і рассяленне плямёнаў.
Прачытаць код нацыі
Такога разнастайнага і багатага матэрыялу, напэўна, няма ні ў адной іншай вобласці Беларусі. На поўначы, напрыклад, жылі ў асноўным крывічы, на Гомельшчыне – радзімічы. А магілёўскія землі сталі прытулкам для розных плямёнаў. Тут засталіся паселішчы і крывічоў, і радзімічаў, і дрыгавічоў, якія насялялі Падняпроўе, пачынаючы з VIII стагоддзя. У Слаўгарадскім раёне налічваецца больш за 200 помнікаў археалогіі. Непадапёк ад Блакітнай крыніцы ёсць стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, славянскія паселішчы. Мясціны проста ўнікальныя і амаль не кранутыя археолагамі – у прыватнасці, таму, што забруджаныя чарнобыльскім попелам. Але, як сведчаць спецыялісты, у зямлі старажытныя предметы таксама нядрэнна захоўваюцца. А з часам, магчыма, з’явяцца прыборы, з дапамогай якіх падземныя багацці можна будзе праглядаць, нават не падымаючы іх на паверхню.
Археалагічныя фонды абласнога краязнаўчага музея налічваюць 27 тысяч прадметаў асноўнага і каля 119 тысяч навукова-дапаможнага матэрыялу. Гэта адна з найвялікшых калекцый у нашай краіне. Магілёву заўсёды шчасціла з археолагамі: Міхась Ткачоў, Леанід Аляксееў, Леанід Побыль, Вячаслаў Капыцін зрабілі вялікі ўнёсак у агульную справу. Старажытнае мінулае Магілёўшчыны вывучалася на працягу шматлікіх гадоў. Музей носіць імя выдатнага вучонага, даследчыка Еўдакіма Раманава, які, дарэчы, таксама быў археолагам.
– На жаль, яго матэрыялы не захаваліся, – уздыхае суразмоўца. – Як і даваенная калекцыя музея. Але пачынаючы з пасляваеннага часу музей пастаянна праводзіў археалагічныя даследаванні і сіламі сваіх супрацоўнікаў, і ў складзе тых экспедыцый, якія сюды прыязджалі.
У музеі ёсць вялікая стацыянар-ная экспазіцыя па археалогіі, якая створана больш за 20 гадоў таму. I хоць яе экспанаты перыядычна мяняюцца, паказаць усё, што ёсць у запасніках, немагчыма. Выстаўка «Жалезны век і ранняе Сярэднявечча Усходняй Беларусі» дала шанц убачыць тыя багацці, якія дагэтуль наогул не выстаўляліся. Гэтымі прадметамі нельга не захапіцца. Бо яны – своеасаблівы наш радавод, код нацыі, інфармацыя пра тое, якімі мы былі амаль дзве тысячы гадоў таму.
Край гарадзішчаў ікурганоў
Частку гэтых аб’ектаў можна ўбачыць на выставачных здымках. На першы погляд – нейкія пагоркі, парослыя дрэвамі. Але спецыялісты ніколі не пераблытаюць рукатворныя насыпы з прыроднымі. У VII стагоддзі да нашай эры гэта былі непрыступныя валы і магутныя ўмацаванні. За дзясяткі стагоддзяў яны паменшыліся ў памерах, але, калі прыглядзецца, і цяпер уражваюць. Месцамі яны дасягаюць у вышыню пяці і больш метраў.
– Адно з самых прыгожых у вобласці гарадзішчаў знаходзіцца ў вёсцы Міцькаўшчына Мсціслаўскага раёна, – звяртае ўвагу Анатоль Седзін. – Яно абнесена магутнымі валамі, па перыметры якіх стаялі абарончыя сцены. Пад імі ў перыяд вайны або нейкай іншай небяспекі хаваліся людзі.
VII стагоддзе да нашай эры – гэта той самы перыяд, калі з’яўляюцца першыя зробленыя найпрасцейшымі кавальскімі інструментамі недасканалыя прадметы з балотнай руды і крыцы для дому і працы. А яшчэ больш – магутная зброя.
– Пасля таго як з’явілася жалеза, сталі частымі ўзброеныя сутыкненні і канфлікты, – удакладняе археолаг. – Таму людзі і пачалі ўмацоўваць свае пасяленні равамі і валамі.
На палічках прадметы з тысячагадовай гісторыяй, але некаторыя з іх вельмі падобныя на тыя, якімі мы карыстаемся цяпер. Той жа посуд, халодная зброя, інструмент для апрацоўкі зямлі.
– Яны першапачаткова былі дасканалыя, – канстатуе суразмоўца. – Нашы продкі былі больш дасведчаныя і мудрыя, чым мы. Яны знаходзілі больш гармоніі з навакольным асяроддзем, былі больш універсальныя, шмат чаго ўмелі. Яны не адносіліся да прыроды па-вар’яцку. I нам шмат чаму трэба ў іх павучыцца.
На музейных вітрынах каштоўныя ўпрыгажэнні таго перыяду з цікавымі малюнкамі. На тых жа пальчатых фібулах з Нікадзімава мудрагелістыя завіткі, салярныя знакі, галовы розных жывёл.
– Гэта вельмі рэдкія рэчы, – удакладняе суразмоўца. – У 1987 годзе, калі мы знайшлі пальчатую фібулу, яна была адна з першых у Беларусь На сёння ў нас самая вялікая калекцыя пальчатых фібул.
Вабіць вока шыкоўная калекцыя жаночых упрыгажэнняў з выемчатымі эмалямі. Падковападобныя, трохвугольныя, круглыя – прыгажуні II–V стагоддзя ведапі толк у модзе.
У калекцыі прадметы перыяду ўтварэння ў Верхнім Падняпроўі першых гарадоў – цікавы меч канца IX–X стагоддзяў, скроневае кольца радзімічаў, спражкі, фрагменты шкляных бранзалетаў XII стагоддзя. А яшчэ маленькія кісцяні і булавы, удары якіх маглі быць зусім не бяскрыўдныя для чалавека.
Таямніцы старажытнага Нікадзімава
Суразмоўца згадвае адно са старажытных месцаў пражыван-ня нашых продкаў – гарадзішча Нікадзімава, якое ён асабіста даследаваў дасканала і грунтоўна. Яно знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Горацкага раёна. Умацаванню 1,5 тысячы гадоў, а ў нас ёсць магчымасць убачыць, як яно выглядала. Псторык напісаў пра Нікадзімава кнігу, якая на першым форуме нацыянальных музеяў Беларусі ў Гродне стала найлепшай сярод выданняў аб музейных предметах.
– Мы даследавалі больш за тысячу квадратных метраў культурнага слоя, перабралі цэлы эшалон зямлі і знайшлі вялікае мноства розных прадметаў V–VII стагоддзяў, – кажа Анатоль Седзін. – Гэтае ўнікальнае пасяленне самае багатае не толькі ў Беларусі, a і наогул на ўсёй тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Такіх буйных аб’ектаў больш няма.
Даследчыкі высветлілі, што ў Нікадзімаве быў значны адміністрацыйна-тэрытарыяльны цэнтр, тут знаходзілася сядзіба князя і яго дружыны. Пра гэта сведчыць мноства зброі, наканечнікаў стрэл, Дзід. А яшчэ тут былі знойдзены рэдкія жаночыя ўпрыгажэнні, бытавыя рэчы, насенне, косткі болей чым 50 жывёл. Усё гэта загінула ў агні пажару. Нікадзімава, як мяркуюць даследчыкі, спалілі качэўнікі.
– Тыя ж трохлопасцевыя наканечнікі стрэл, якія мы знайшлі, былі на ўзбраенні розных плямёнаў, але часцей сустракаліся ў качэўнікаў паўднёвых тэрыторый, – кажа археолаг. – Нехта лічыць, што крыж на гарадзішчы паставілі авары. Але, паўтаруся, гэта толькі здагадкі.
Цікавая знаходка – гнуты двухлязовы меч, самы старажытны на тэрыторыі Беларусі, ён датуецца VI стагоддзем. Многім цяжка раз-глядзець у гэтым іржавым зламаным кавалку жалеза нешта каштоўнае, але спецыялісты ведаюць цану такім рэчам.
– Вось і я спачатку прыняў яго за скоблю, якой здымаюць кару дрэва, – усміхаецца мой гід. – А калі разгледзеў яго ўважліва, зразумеў, як нам пашчасціла. Такіх артэфактаў наогул у краіне амаль няма. На жаль, другую частку мяча не знайшлі, яна, магчыма, І цяпер ляжыць недзе ў зямлі. Такі меч быў на той час вельмі рэдкай І дарагой зброяй. Як І знойдзены там жа самы старажытны на тэрыторыі нашай краіны бранябойны наканечнік стралы. Нам сустракаліся нават фрагменты кальчугі. Уяўляеце, у шостым стагодцзі нашай эры былі ўжо бранябойныя наканечнікі стрэл і кальчугі. Гэта фантастыка.
Гісторык не хавае, што археалагічныя таямніцы нашай зямлі цікавыя для свету.
– У нас ёсць такія старажытныя рэчы, якія ўяўляюць цікавасць для ўсяго чалавецтва, – кажа ён. – Не раз даводзілася бываць на навуковых канферэнцыях у Расіі, Польшчы, іншых краінах. У нас шмат агульнага мінулага, а археалогія – адна з нямногіх навук, якая не дасць сказіць гісторыю. Кожную падзею яна пацвярджае фактычным матэрыялам.
Нэлі ЗІГУЛЯ.