Бліскучая перамога

Сінькевіч, Г. Бліскучая перамога : [навучэнец Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў Д. Лазарэнка атрымаў перамогу на Міжнародным дзіцячым конкурсе «Музыка надзеі»] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 24 снежня. — С. 17.

Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Данііл Лазарэнка атрымаў бліскучую перамогу на Міжнародным дзіцячым конкурсе «Музыка надзеі», у якім спаборнічалі пачынаючыя піяністы.

Як паведаміла намеснік дырэктара ўстановы па вучэбнай рабоце спецыяяьнага цыкяа Н.Д.Алісеева, сваю творчасць на суд журы прадстаўлялі таленты з Беларусі, Расіі і Украіны. Усяго за ўзнагароды спаборнічалі звыш 60 музыкантаў у трох узроставых.групах.

— Выкананне Данііла было не толькі высокапрафесійным, але і напоўненым глыбокім сэнсам і роздумам. А яго цудоўнае сцэнічнае абаяннене пакінула раўнадушным ні членаў журы, ні гледачоў. Пасля кожнага выступлення ў двух турах ён прымаў мноства кампліментаў і захопленых слоў. Па выніках складанай барацьбы наш юны піяніст удастоены дыплома I ступені прэстыжнага конкурсу, — расказала Н.Д.Алісеева.

Заслужаная перамога Данііла Лазарэнкі і яго педагога Наталлі Блашковай сведчыць аб захаванні і развіцці лепшых традыцый фартэпіяннай школы ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў.