Сінькевіч, Г. Выхаванню патрыётаў дапамогуць інавацыі : [рэспубліканскі семінар «Фарміраванне сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў сродкамі краязнаўчых медыяпадарожжаў»] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2020. — 6 лютага. — С. 3.
Як сфарміраваць у вучняў основы грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці? Як выхаваць . дзяцей патрыётамі сваёй краіны?Як прывіць ім любоўда малой радзімы, роднага краю? На гэтыя і іншыя тэматычныя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі рэспубліканскага семінара «Фарміраванне сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў сродкамі краязнаўчых медыяпадарожжаў».
-Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці — аснова выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі. Але, нягледзячы на пастаянную ўвагу, у гэтым напрамку існуе шэраг праблем: недастатковая колькасць новых метадычных распрацовак, пасіўнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, абмежаваны метадычны інструментарый, ад-сутнасць нагляднасці. На іх вырашэнне накіраваны рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў на аснове стварэння і рэалізацыі турыстычна-краязнаўчых медыяпадарохокаў”. Яго падтрымалі педагагічныя калектывы 26 устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі з Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Праект стартаваў у пачатку бягучага навучальнага года, таму надоечы ўсе ўдзельнікі сустрэліся ў Магілёве, каб падзяліцца першымі напрацоўкамі і разам вызначыць, у якім напрамку працягваць рэалізоўваць інавацыю, — расказала навуковы кансультант праекта старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі МДАІРА В.В.Цюко.
Удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці мае прынцыповае значэнне для развіцця краіны, паколькі, асвойваючы сацыяльна-грамадскі вопыт, маладое пакаленне грамадзян або становіцца бліжэйшай ініцыятыўнай перспектывай, уключаецца ў сістэму грамадскіх адносін, або дыстанцыруецца ад соцыуму, пасіўна выяўляючы сваю грамадзянскую пазіцыю. Але як зрабіць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне цікавым?
Як было неаднаразова адзначана на семінары, прымяненне ў адукацыйным працэсе турыстычна-краязнаўчых медыяпадарожжаў спрыяе фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масаваму ўключэнню навучэнцаў у пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэнне іміджу рэгіёна, развіццё экскурсійнага турызму.
У многіх навучальных установах Прыдняпроўскага краю інавацыйнай дзейнасцю па гэтай тэме займаюцца ўжо не першы год. Так, у сярэдняй школе № 34 Магілёва ў апошні час былі паспяхова ажыццёўлены інавацыйныя праекты “Укараненне аўтарскіх электронных сродкаў навучання ў працэс грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў”, “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў”. Рэапізацыя праектаў паказала асаблівую цікавасць вучняў да прымянення электронных сродкаў навучання. Распрацаваныя электронныя ресурсы: інтэрактыўная карта “Абарона Магілёва: 23 гераічныя дні”, электронныя энцыклапедыі “Гісторыя Кастрычніцкага раёна: 50 гадоў развіцця”, “Гісторыя Магілёва” — прымяняюцца не толькі ва ўстановах адукацыі, але рэкамендаваны да выкарыстання і пры правядзенні ідэалагічнай работы на прадпрыемствах горада і вобласці.
—Укараненне камп’ютарных тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне медыяпадарожжаў, дазволіць вывесці праектна-даследчую і турыстычна-краязнаўчую дзейнасць на новы, больш высокі ўзровень. Стварэнне і распаўсюджванне медыяпадарожжаў дасць магчымасць наладзіць рознабаковыя сувязі, павысіць канкурэнтаздольнасць установы адукацыі, турыстычную прывабнасць горада, а таксама дасць вучням магчымасць рэалізаваць свае пазнавальныя і асабістыя інтарэсы, вывучыць або паглыбіць веды і ўменні па стварэнні электронных рэсурсаў, — падкрэсліла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 34 Магілёва Г.М.Бяляева.
Галіна Мікалаеўна правяла для калег падрабязны майстар-клас па стварэнні медыяпадарожжаў. Сваім станоўчым вопытам па фарміраванні сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў падзяліліся і іншыя педагогі магілёўскай сярэдняй школы № 34.
Эфектыўныя напрацоўкі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення прадэманстравалі таксама прадстаўнікі гарадскіх дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці № 1 і № 8, сярэдняй школы № 27 і гімназіі № 3 Магілёва. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці арганізацыі сеткавага навукова-педагагічнага партнёрства.
—Нягледзячы на тое, што інавацыйная дзейнасць з’яўляецца кіраваным і сістэмна рэгуляваным працэсам, а яе напрамак вызначаецца прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, генерыраванне ідэй і інавацыйных прадуктаў застаецца за навучальнымі ўстановамі. Разам з тым пастаянна ўзрастаючыя патрабаванні да зместу і вынікаў інавацыйных праектаў не дазваляюць ім атрымаць шырокае распаўсюджанне. Адной з умоў выхаду з сітуацыі можа стаць арганізацыя сеткавага навукова-педагагічнага партнёрства. Тэты крок дазволіць наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі, навуковых арганізацый і іншых зацікаўленых, накіраванае на дасягненне канкрэтных мэт, — паведаміў удзельнікам семінара рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі М.М.Жудро.
Семінар расцягнуўся на два дні. За тэты час прысутныя на ім педагогі змаглі абмяняцца вопытам, запазычыць новыя ідэі для ўдасканалення работы.
—Гэтая сустрэча дала шмат карыснай інфармацыі, дазволіла азнаёміцца з цікавымі формамі і метадамі работы. Вельмі ўразіў вопыт калег з сярэдняй школы № 34 Магілёва. У сваёй установе мы ўжо стварылі віртуальны музей. Стварэнне медыяпадарожжаў стане працягам гэтай работы, якая вельмі спрыяе пашырэнню ўяўленняў нашых выхаванцаў аб малой і вялікай радзіме, — адзначыла загадчык ясляў-сада № 7 Круглага Г.М.Ганчарова.
—Мы не ўпершыню ўдзельнічаем у інавацыйных праектах. У нашай установе створаны медыяцэнтр, які аказвае ўсебаковую дапамогу педагогам у стварэнні адаптаваных медыяпадарожжаў непасрэдна для дзяцей дашкольнага ўзросту. Удзел у семінары дазволіў запазычыць шмат новай інфармацыі, азнаёміцца з методыкамі, якія мы ў далейшым плануем прымяняць у сваёй рабоце, — падзялілася намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 8 Магілёва І.Л.Загорская.
Завяршальным мерапрыемствам семінара стаў круглы стол. Падчас нефармальных зносін педагогі яшчэ раз абмеркавалі ўбачанае, далейшыя крокі па рэалізацыі інавацыйнага праекта. Задум і ідэй прагучала многа. Але галоўнае, што ўсе распрацоўкі ў выніку будуць зводзіцца да агульнай мэты — выхавання будучых сацыяльна актыўных грамадзян, сапраўдных патрыётаў.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.