Шарубіна, Н. «Калі заплачаш, тады не даспяваеш…» : [гутарка з опернай салісткай Н. Шарубінай] / Ніна Шарубіна ; гутарыла Вольга Савіцкая // Мастацтва. — 2020. — № 5. — С. 26—28.
Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, улюбёнка айчыннага гледача, бліскуча выступав на сцэне мінскага Вялікага тэатра і на вядомых міжнародных пляцоўках. Прымала ўдзел у складзе дэлегацый на Днях беларускай культуры ў Італіі, Кітаі і Туркменістане. Выступала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швей-царыі. З трупай тэатра гастралявала ў Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі.
У яе рэпертуары самыя складаныя партыі драматычнага сапрана — Абігайль у «Набука» і лэдзі Макбет у «Макбеце», Чыа-Чыа-сан у «Мадам Батэрфляй» і Лізы ў «Пікавай даме», Неды ў «Паяцах» і Мікаэлы ў «Кармэн», Яраслаўны ў «Князі Ігары», Ірыны ў «Сівой легендзе», Сенты ў «Лятучым галандцы», Амеліі ў «Балі-маскарадзе», Аіды і Турандот у аднайменных операх.
Ніна Уладзіміраўна, ведаю, вашы першыя прафесійныя крокі ў музыцы звязаны з Магілёвам: музычная школа, вучэльня, першыя педагогі па ва-кале, першая праца. Раскажыце пра той важны для вас перыяд.
— Сапраўды, калі скончыла пачатковую школу ў роднай вёсцы Калінавая — найпрыгажэйшай мясціне на беразе Дняпра, — перайшла ў дзесяцігодку ў суседніх Палыкавічах.Там на базе агульнаадукацыйнай была створана музычная школа. Дзеці вучыліся бясплатна, педагогі прыязджалі да нас з Магілёва. У школе былі арганізаваны духавы аркестр і аркестр рускіх народных інструментаў. На аснове хору існаваў вакальны квартэт пад кіраўніцтвам Таццяны Кузінай, у якім удзельнічала і я. Мы нават станавіліся лаўрэатамі музычнага тэлеконкурсу«Чырвоныя гваздзікі».
Акрамя заняткаў музыкай (па класе баяна), я любіла літаратуру і гуманітарныя прадметы. Марыла быць юрыстам і, скончыўшы дзесяцігодку з залатым медалём, спрабавала паступіць на юрфак БДУ. Атрымала на ўступным экзамене па гісторыі «чатыры», а не «пяць», таму не стала здаваць астатнія прадметы, забрала дакументы і паступіла на аддзяленне харавога дырыжыравання ў Магілёўскае музычнае вучылішча, у клас да Таццяны Васільеўны, у якой займалася яшчэ з 4-га класа агульнаадукацыйнай школы.
Калі б на маім шляху не было сустрэчы з ёю, наўрад ці я звязала б сваё жыццё з вакалам. Марыла быць дырыжорам, бліскуча здала дзяржэкзамен, і дацэнт нашай Акадэміі музыкі, якая старшынявала на экзамене, параіла абавязкова паступаць на харавое дырыжыраванне. I нават паабяцала, калі паступлю, узяць у свой клас. Калі б Таццяна Васільеўна падтрымала тую рэкамендацыю, я б не разважала. Але яна сказала: «Ніна, я бачыла твае выступленні, табе трэба займацца спевамі, на сцэне ты — як рыба ў вадзе». Хоць, калі б я паступіла ў кансерваторыю на харавое дырыжыраванне, для яе як для педагога гэта выглядала б прэстыжна. Таму я ёй вельмі ўдзячная, гэта родны чалавек, мы трымаем сувязь — калі прыязджаю, сустракаемся, шмат размаўляем.
У вучылішчы былі два любімыя прадметы: дырыжыраванне І вакал. Пастаноўку голасу ў нас вяла Людміла Браілоўская, выпускніца Маскоўскай кансерваторыі па класе вакалу. Пераехаўшы з мужам у Магілёў з Кіргізіі, яна стала выкладаць спеўнае мастацтва ў харавікоў-дырыжораў. На першых жа занятках яна «распела» мяне вельмі высока — у хоры я заўсёды выконвала партыі для нізкіх галасоў, нават не ўяўляла, што магу браць такія высокія ноты.
Людміла Яўгенаўна арганізавала ў магілёўскім Палацы культуры і тэхнікі «Хімвалакно» гурток для салістаў-вакалістаў «Дняпроўская ліра», сярод удзельнікаў сабраліся людзі розных прафесій — інжынеры, настаўнікі, рабочыя. Заняткі бясплатныя. Мы былі дружный, дый цяпер з многімі падтрымліваем стасункі. Алег Кавалеўскі — саліст хору Белтэлерадыёкампаніі. Таццяна Бедуленка з’ехала вучыцца ў Маскву, а потым працавала ў Камерным тэатры Барыса Пакроўскага. Валянціна Сцяпанава, якая працавала ў іншай сферы, доўгі час працягвала займацца ў студыі. Сяргей Франкоўскі зрабіўся народным артыстам Беларуси
Пасля заканчэння вучэльні вы па-ранейшаму марылі пра оперную сцэну і ўпарта імкнуліся атрымаць вышэйшую музычную адукацыю…
— У першы год пасля вучэльні прыехала на кансулыацыю ў Мінскую кансерваторыю і праслухоўвалася ў педагога, які чамусьці патрабаваў ад мяне нейкі безаблічны гук. Гэта вельмі засмуціла, нават не здавала экзамены, забрала дакументы і вярнулася дадому. Па размеркаванні паехала ў Клімавіцкі раён працаваць настаўнікам музыкі ў вясковай музычнай школе за 160 кіламетраў ад Магілёва. Два гады працавала і жыла там, а яшчэ год у музычнай школе ў саўгасе «Махава», што знаходзіўся бліжэй да Магілёва. I працягвала кожны тыдзень ездзіць у Магілёў, каб займацца вакалам.
Чатыры гады запар, паралельна з працай, спрабавала паступаць у Маскоўскую кансерваторыю і Гнесінскі інстытут. Конкурс быў велізарны, і калі пасля чарговай няўдалай спробы, вельмі засмучоная, я вярнулася ў Магілёў, выпадкова сустрэлася з Леанідам Івановым, дырэктарам музычнага вучылішча. Ён параіў падаць дакументы ў кансерваторыю ў Мінск. I вось у 1989 годзе паступіла ў клас Валянціны Раговіч. У яе на занятках склалася выдатная атмасфера, што важна для навучальнага працэсу, студэнты ўсіх курсаў сябравалі. У кансерваторыі вучылася разам з артыстамі нашага хору — Іллёй Пеўзнерам, Ліліяй Кручкоўскай, Вольгай Татарунас; з Таццянай Варапай, былой салісткай тэатра, потым яна з’ехала ў Францыю; Ірынай Цярэнцьевай, якая з’яўлялася вядучай салісткай Музычнага тэатра (на жаль, рана пайшла з жыцця). З Сяргеем Франкоўскім, маім цяперашнім партнёрам па сцэне, здавалі іспыты ў адзін год, але ён паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне, а я на першы курс. Аднакурснікам аказаўся мой муж — Аляксандр Прахарэнка. Пасля кансерваторыі і асістэнтуры-стажыроўкі ў прафесара Леаніда Івашкова вас запрасілі на працу салісткай у Магілёўскую філармонію. Як доўга тады праслухоўваў тэнара на партыю Турыду ў «Сельскім гонары», якому я падпявала.Дырыжор падрабязна распытаўдзе спяваю, а калі пачаўся новы сезон, прыйшоў да Маргарыты Ізворскай-Елізар’евай, яна якраз узначаліла оперу і запрасіла мяне на размову. Я сказала: «Гатовая хоць заўтра прыйсці на праслухоўванне». Але прапанавалі нашмат цікавейшае: выканаць партыю Амеліі ўспектаклі «Баль-маскарад» Вердзі. Партыю я ведала і нават здала яе цалкам канцэртмайстру і дырыжору. Не з’яўлялася яшчэ салісткай, але гэта аказаўся сапраўдны дэбют, ён адбыўся ў кастрычніку, і пасля гэтага зрабілася салісткай тэатра.
— Вы працавалі з легендамі беларускай оперы…
— У дэбютным спектаклі «Баль-маскарад» маімі партнёрамі былі Наталия Руднева, Эдуард Пелагейчанка, Мікалай Маісеенка. У студзені ўвялася ў спектакль «Мадам Батэрфляй», у якім зіхацелі як артысты Нагіма Галеева і Аляксандр Жылюк. Цудоўны тэнар Эдуард Пелагейчанка з’яўляўся маім низменным партнёрам у операх «Пікавая дама», «Баль-маскарад», «Мадам Батэрфляй». Крыху пазней паступова ў гэтыя спектаклі пачаўуводзіцца Сяргей Франкоўскі, з ім мы потым шматспявалі ўадных і тыхжа спектаклях.
Што ўласціва ўсім мэтрам: ніхто з іх ніколі не спазніўся ні на адну рэпетыцыю.Заўсёды вельмі хвалявалася, дзелячы з імі сцэну, уявіце — рэпетыцыі з Аркадзем Саўчанкам ці Наталляй Рудневай. Але пачыналася праца — і хваляванне знікала, бо да мяне ставіліся вельмі прыязна: калі трэба было 25 разоў прайсці тую ці іншую сцэну, ніхто нават незадаволенага позірку сабе не дазваляў. Вядома, я прыйшла ў тэатр пазнавата. Але затое адразу пачала спяваць вядучы рэпертуар, за першы год вывучыла і выканала пяць партый: Амелія, Чыа-Чыа-сан, Ліза, Аіда, Тоска. Напэўна, проста была гатовая — не толькі з пункту гледжання вакалу, але і псіхалагічна.
Якія з партый прымушаюць паглыбляцца ў іх, выклікаюць магутны эмацыйны водгук у выканаўцаў? Ці ёсць любімыя ролі і тыя, дзеля якіх трэба пераадольваць сябе? Ці ёсць партыі, якія вы лічыце сваёй візітоўкай?
— Складаная і драматычная партыя Чыа-Чыа-сан. Эмацыйна вельмі стамляюся пасля спектакля, хоць і імкнуся працаваць з халоднай галавой, ведаючы, што ні ў якім разе нельга паддавацца пачуццям. Гэтая партыя, якую я раней праспяваць сваю фразу. Андрэй Марозаў, выканаўца партыі Шарплеса, якому па сюжэце мая гераіня кідалася ў ногі, пасля спектакля выдаў: «Ніна, трэба ж папярэджваць! Было шкада цябе проста да слёз». Разумееце, пра кантроль трэба ўвесь час памятаць: калі расплачашся, тады не даспяваеш. Але, з гэтага боку, калі артыст не ўкладае жывыя пачуцці, ён залу эмацыйна не разварушыць, ведаю гэта па сабе. Я чалавек эмацыйны, працуючы на сцэне, адчуваю, як зала адказвае. У «Мадам Батэрфляй» падчас дзвюх вялікіх паўз чую, як у зале людзі хліпаюць насамі: гледачы плачуць на спектакле Неаднойчы чула ад гледачоў: яны плачуць, калі вы выконваеце «Авэ Марыя».
— Кожны ўспамінае што-небудзь ці каго-небудзь. Музыка, вядома, мае вялікую сілу. Вашы партыі вельмі разнастайныя і разнапланавыя. Яраслаўну, Сенту, Аіду лягчэй спяваць, чым адмоўных гераінь, ці наадварот?
— Яраслаўна — вельмі складаная роля. Наогул руская музыка для мяне і, як высветлілася, не толькі для мяне стаіць крыху асобна па складанасці. Не магу зразумець, у чым сакрэт. Быццам бы тэсітура не завоблачная, але спяваецца цяжка, магчыма, з-за фанетыкі. Мы нават абмяркоўвалі гэта з Марыяй Гулегінай, калі аднойчы наведалі яе спектакль у Венскай оперы. Яна тады сказала, што не часта згаджаецца спяваць рускія оперы. Яраслаўна, вядома, самая станоўчая мая гераіня, сапраўдная жанчына, справядлівая, любіць і князя, і рускую зямлю. Гэта моцны, светлы, прыгожы вобраз. Мне падабаецца апошняя па часе пастаноўка Галіны Галкоўскай. Дый наогул люблю харавыя оперы.
А калі згадаць Сенту ў «Лятучым галандцы», дык гэта першая партыя на нямецкай мове. Не думала, пакуль не ўзялася яе вучыць, што будзе так няпроста, была ўпэўненая: калі за тры тыдні вывучыла Аіду, то Сенту засвоіць нашматлягчэй. У дадатак пастаноўшчыкі — і дырыжор, і рэжысёр — з’яўляліся носьбітамі мовы. У школе я вучыла нямецкую, яна не была для мяне зусім незнаёмай мовай. У выніку тэкст запомніла хутка. але чыста вакальна асвойвала партыю доўга. Працэс авалодвання партыяй, вядома, індывідуальны, але цяпер кажу ўсім, і студэнтам у тым ліку, щто пачынаць вучыць ролі на нямецкай трэба як мага раней. Увогуле Сента досыць аднапланавы вобраз, як і Аіда. Іх па-іншаму прачытаць нельга, толькі калі істотна змяніць сюжэтную лінію. У нечым падобная і Ліза ў «Пікавай даме» — пяшчотная, закаханая. Што ж тычыцца лэдзі Макбет ці Абігайль, гэтыя вобразы можна трактаваць вельмі па-рознаму. Тут можна капаць глыбока. Калі выканала партыю лэдзі Макбету канцэртнай версіі, з’явілася мара ўвасобіць ролю і ў спектаклі. Мара ў рэшце рэшт спраўдзілася. Калі паглыбляешся ў псіхалогію гераіні, разумееш: тэта каварная жанчына і вельмі няшчасная. Яна гатовая на ўсё, каб дамагчыся ўлады для горача каханага мужа, дапамагчы яму заняць трон. Мне надзвычай цікавыя такія партыі, якія дазваляюць разнапланава выяўляць голас, таму лэдзі — адна з самых любімых роляў.
Абігайль з «Набука» менш разнапланавая, яна ваяўнічая жанчына, змагаецца за ўладу, толькі ўапошнім арыёза паўстае іншай. Я імкнуся знаходзіць апраўданне для ўчынкаў сваіх гераінь. Абігайль узбунтавалася супраць бацькі, бо ён не прызнаў яе, сказаў, што яна рабыня, народжаная па-за шлюбам. Але такую моцную жанчыну злаваць нельга. «Нарэшце ты іграеш жорсткую жанчыну, а не такую, якая плача і пакутуе», — пракаментавалі сябры, убачыўшы мяне ўпершыню ў гэтай ролі. А Наташа Цылінская, спартсменка, велагоншчыца, з якой сябруем пасля тэлеперадачы «Мы разам», пра маю гераіню сказала: «Абігайль — бедная, адрынутая жанчына, яна змагаецца за сваю любоў». Увогуле мне блізкі Вердзі. Калісьці дырыжор Мікалай Калядка назваў мяне «вердзіеўскай спявачкай». Партыя Абігайль добра «кладзецца» на мой голас, хоць яна лічыцца адной з самых складаных для сапрана.
Неда ў «Паяцах» Леанкавала… Яе ўчынкі таксама па-рознаму можна трактаваць. Мы ж не ведаем, якія ў іх з Каніа адносіны. У баладзе, якую Неда спявае, яна зайздросціць птушкам, марыць рушыць з імі на волю. Напэўна, нялёгка ёй жывецца.таму і кінулася яна ўабдымкі да Сільвіа.
Адна з самых любімых роляў — Сантуца з «Сельскага гонару» Масканьі, драматычная з першага выхаду і першай ноты. Я таксама яе абараняю, яе каханне неверагоднае, таму яна спявае: «Рабі, што хочаш, але толькі не кідай». А Турыду: «Пайшла прэч…» I з пачуццяў зняважанай Сантуцы пачынаецца ланцужок падзей, які прывядзе да забойства Турыду.
Хтосьці з нашых вядомых оперных выканаўцаў сказаў, што для саліста не мае значэння.у якіх касцюмах і дэкарацыях, гістарычных ці актуалізаваных, выконваецца опера «Кармэн», усё роўна ён спявае музыку Бізэ. Ці згодныя вы з гэтым?
— Галоўнае, каб касцюмы і атрыбуты былі зручныя, каб чыста фізічна нічога не перашкаджала. Партыі працяглыя, часам даводзіцца і бегаць, і падаць, і ўздымацца, і скакаць. Калі былі яшчэ толькі намаляваныя эскізы касцюмаў Абігайль, мастак прапаноўваў варыянт з галіфэ, але я адмовілася катэгарычна — аж да таго, што здымайце мяне з ролі! Уявіце, я са сваім невялікім ростам — і ў галіфэ?! У выніку мне пашылі ласіны і прамую спадніцу з разрэзам, у якой адчувала сябе камфортна. Для мяне важна, як выглядаю на сцэне. Антураж надзвычай істотны для стварэння вобраза: напрыклад, калі лэдзі Макбет у сцэне самнамбулізму выходзіць на сцэну ў начной сарочцы, з раскудлачанымі валасамі, басанож і цягне па зямлі футра або калі Абігайль з’яўляецца ў латах і мячом.
— Распавядзіце, калі ласка, пра вашых партнёраў.
— Сяргей Франкоўскі — мой галоўны партнёр з тэнараў. Цяпер у некаторыя партыі паступова ўводзіцца Аляксей Мікуцель. Барытоны, з якімі часцей за ўсё працую на сцэне — Макбет і Набука, Ігар і Галіцкі і, вядома, Скарпіа, — гэта Уладзімір Пятроў Станіслаў Трыфанаў, Уладзімір Громаў. Мяне часта пытаюцца, з кім цікавей працаваць. Але я не магу параўноўваць, яны ў такой ступені розныя! Кожны з іх унікальны. I гэта ўзрушае.
— Вы адна з вядучых салістак оперы. Адначасова — дацэнт Акадэміі музыкі, выкладаеце і кіруеце стажорскай групай у тэатры. Раскажыце пра вашых студэнтаў і стажораў.
— На сёння дзве мае студэнткі займаюцца на чацвёртым курсе, адна — выпускніца, і магістрантка, якая вучылася не ў мяне, але ў магістратуру напісала заяву да мяне. Што тычыцца маіх выпускніц, у тэатры цяпер працуе Вольга Маліноўская, ужо салістка. У стажорскай трупе займаюцца Анастасія Храпіцкая і Вікторыя Красінская, яны занятыя ў бягучым рэпертуары і ў прэм’ерных спектаклях, напрыклад будуць спяваць у «Пер Гюнце». Цяпер у тэатры дзесяць стажораў: тры мецца-сапрана, некалькі сапрана, у тым ліку каларатурнае, ёсць драматычны тэнар, барытон, бас — вельмі перспектыўныя хлопцы. Ніна Шарубіна, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, у 2017-м была прызначаная старшынёй Савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва.
— Гэта высокае прызначэнне, вельмі ганаровае і адказнае. У складзе Савета фонду ёсць прадстаўнікі практычна кожнага рэгіёна нашай краіны.У нас велізарны аб’ём працы, звязаны з бібліятэкамі і музеямі, тэатрамі, архітэктурнымі і літаратурнымі помнікамі, навучальнымі ўстановамі, мемарыяльнымі комплексамі і гістарычнымі помнікамі. Напрыклад, за кошт сродкаў Фонду быў адрэстаўраваны Музей Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве. Нават не ведала раней, што ў Беларусі столькі гістарычных замкаў і маёнткаў. Паступова яны рэстаўруюцца, нейкія часова кансервуюцца, Гальшаны, напрыклад. Пасяджэнні Савета фонду праходзяць прыблізна чатыры разы на год. Асабліва складана выбіраць кандыдатаў на прэмію «За духоўнае адраджэнне», бо вельмі годныя і праекты, і людзі. У сваёй працы імкнёмся, каб былі аднолькава ахопленыя ўсе рэгіёны нашай краіны.