Сінькевіч, Г. Узнагароды за руплівую працу : [вынікі спаборніцтва «Лепшы па прафесіі» сярод педагогаў Магілёўшчыны] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2020. — 8 верасня. — С. 3.
Заслужанымі ўзнагародамі за сумленную працу было адзначана настаўніцтва Магілёўшчыны. Падчас абласнога педагагічнага савета ў рэгіёне падвялі вынікі спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці і прысудзілі званні “Лепшы па прафесіі”.
Сярод гарадскіх упраўленняў па адукацыі лепшым было прызнана ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама (начальнік Ірына Леанідаўна Рыбакова). Пераможныя дыпломы сярод аддзелаў па адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў атрымалі Горацкі аддзел па адукацыі (начальнік Уладзімір Уладзіміравіч Лебедзеў) і Круглянскі аддзел па адукацыі, спорту і турызму (начальнік Марына Пятроўна Токарава).
Лепшымі дашкольнымі ўстановамі былі прызнаны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Магілёва (загадчык Таццяна Юр’еўна Швяцова) і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна (загадчык Наталля Фёдараўна Дарашкеева).
Сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначыліся сярэдняя школа № 40 Магілёва (дырэктар Галіна Адамаўна Барычэўская), Мяжысецкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна (дырэктар Лілія Генадзьеўна Мельнікава), гімназія № 3 Бабруйска (дырэктар Уладзімір Юр’евіч Саковіч), Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3 (дырэктар Канстанцін Міхайлавіч Грыгаровіч).
Самыя высокія паказчыкі работы ў галіне спецыяльнай адукацыі за мінулы год прадэманстравалі Шклоўская спецыяльная агульнаадукацыйная школаінтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку (дырэктар Інга Віктараўна Аляксандрава) і Цэнтр карэкцыйнаразвіццёвага навучання і рэабілітацыі Шклова (дырэктар Людміла Анатольеўна Анікеева).
Сярод устаноў прафесійнатэхнічнай адукацыі лепшымі сталі Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійнатэхнічны каледж (дырэктар Алег Адамавіч Бахановіч) і прафесійны ліцэй № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава (дырэктар Міхаіл Уладзіміравіч Сасонка).
Перамога сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дасталася Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі “Агат” Магілёва (дырэктар Таццяна Леанідаўна Зюзіна), а сярод сацыяльнапедагагічных устаноў — сацыяльнапедагагічнаму цэнтру Магілёўскага раёна (дырэктар Наталля Віктараўна Гуркова). Сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі лепшым названы Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (дырэктар Валянціна Міхайлаўна Страхалет).
Педагогі таксама атрымалі званне “Лепшы па прафесіі”. У іх ліку настаўнік хіміі гімназіі № 3 Бабруйска Таццяна Мікалаеўна Васілеўская, выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Магілёва Наталля Міхайлаўна Кляус, педагог аб’яднання па інтарэсах “Каларыт” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска Юлія Валер’еўна Прохарава, майстар вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Валерый Фёдаравіч Неўмяржыцкі.
НА ЗДЫМКАХ: на працягу шэрага гадоў лідарам працоўнага спаборніцтва з’яўляецца калектыў Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійнатэхнічнага каледжа пад кіраўніцтвам Алега Адамавіча Бахановіча; у ліку педагогаў, якія атрымалі званне “Лепшых па прафесіі”, — майстар вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Валерый Фёдаравіч Неўмяржыцкі.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.