Родная мова — бяздонная святая жыватворная крыніца

Бялова, В. «Родная мова — бяздонная святая жыватворная крыніца» : [літаратурны марафон з удзелам пісьменнікаў Магілёўшчыны прайшоў у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна] / Вольга Бялова // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 26 лютага. — С. 21.

17 лютага напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» прайшоў літаратурны марафон «Мая мова — мая спадчына» з удзелам пісьменнікаў Магілёўшчыны.

На свята мовы прыйшлі людзі рознага ўзросту і прафесій, ветэраны працы, навучэнцы Сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова», школьнікі і чытачы бібліятэкі.

Перад пачаткам літаратурнага марафону з музычнай праграмай выступіў народны ансамбль народнай музыкі «Магілёўцы» ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр на­роднай творчасці і культурна-асветнай работы»

Жанна Усцінава (Міус). Кожны чытаў уласныя вершы і адказваў на пытанне вядучай мерапрыемства Наталлі Мікалаеўны Багданавай: «А што для Вас беларуская мова?»

Падчас правядзення літмарафону таксама выступіў старэйшы пісьменнік нашага ад­дзялення — ветэран бібліятэчнай працы, празаік і публіцыст Віктар Іванавіч Арцем’еў. Нягледзячы на сталы ўзрост, у мінулым годзе Віктар Іванавіч выдаў чарговую кнігу, прысвечаную паэту Апяксею Пысіну.

Актыўны ўдзел у літаратурным марафоне прынялі навучэнцы Сацыяльна-гуманітарнага кале­джа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова». Яны выканалі вершы паэтаў — ураджэнцаў Магілёўшчыны: А.Зарыцкага, П.Прыходзькі, А.Пысіна, Н.Кавалёвай, прысвечаныя беларускай мове.

Завяршылі святочнае мерапрыемства выхаванцы тэатральнай студыі «У кропку!» дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1» вершам Алеся Казекі:

Ёсць зямля, дзе Анёлы

з бланіту прадуць

Пражу дзіўнай нрасы

для нябесных абрусаў.

На зямлі той прыгожай

шчасліва жывуць,

Праслаўляючы працай яе,

Белорусы!

У братэрстве адзіным яўрэй і грузін,

Армянін і полян, і сыны

Арарата,

Унраінец, і немец, і русніх

раўнін

Слаўны сын. Ножны лічыцца братам!

I не важна, што мовы

адрозныя ў нас. Абядноўваенас, янтнаніну основа,

Ян галінні пучон,

ян бацьноўсні наназ,

Нашых сэрцаў аднрытых

адзіная мова.

Дын няхай узрастае братоў нарагод

На зямлі гэтай шчодрае

мірным абрусе

I мацнее штогод наш адзіны народ,

Што жыве на просторах

святой Беларуси