Дзеўбунова, А. З вытокаў роднай мовы : [літаратурную гасцёўню да Міжнароднага дня роднай мовы правялі супрацоўнікі бібліятэкі ім. М. Ю. Лермантава] / Алена Дзеўбунова // Могилевская правда. — 2021. — 25 февраля. — С. 16.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Напярэдадні гэтай даты на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Магілёва» праведзена пасяджэнне літаратурнай гасцёўні.
Супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава падрыхтавалі цікавую інтэрактыўную праграму з мультымедыйнай прэзентацыяй, правядзеннем віктарын, загадак, чытаннем вершаў беларускіх аўтараў і інш. Усе ўдзельнікі сустрэчы з радасцю і натхненнем выконвалі заданні, бо тэта дата добрая нагода вымавіць словы любові і павагі да сваёй роднай мовы — беларускай.
Наша мова — гэта мова знакамітай гісторыі і культуры, высокай духоўнасці. Роднае слова — першае, што мы чуем, калі нараджаемся, тое, што мы ўсталёўваем ад сваіх продкаў, і тое, што мы павінны беражпіва і кранальна несці праз усё сваё жыццё.