Сінькевіч, Г. Форум моладзі : [абласны маладёжны форум прайшоў у Магілёве] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 2 сакавіка. — С. 13.
У Магілёве прайшоў абласны маладзёжны форум. Ён аб’яднаў прадстаўнікоў органаў улады, дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу, членаў Маладзёжнага парламента пры абласным Савеце дэпутатаў і актыўную моладзь рэгіёна.
Галоўным мерапрыемствам форуму стаў адкрыты дыялог “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”. У ходзе канструктыўнай гутаркі маладыя людзі ўздымалі пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва, выбарчай сістэмы, палітычных працэсаў, якія зараз адбываюцца ў дзяржаве. Прагучала прапанова аб стварэнні асобнага самастойнага органа, які б курыраваў дзейнасць і развіццё ўсёй маладзёжнай сферы. Абмяркоўвалася таксама тэма выбудоўвання сістэмы матывацыі моладзі і пашырэння прымянення дзяржаўных грантаў.
Маладыя людзі ўважліва выслухалі выступленні дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. У ліку выступоўцаў быў памочнік прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Адметна, што ў ходзе дыялогу прысутныя змаглі не толькі агучыць пытанні, якія іх хвалююць, але і зразумець, як прыярытэтныя напрамкі развіцця дзяржавы на настугіныя пяць гадоў паўплываюць на жыццё моладзі. У цэлым размова атрымалася змястоўнай. I, як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, такі дыялог з прадстаўнікамі моладзі павінен адбывацца штодня. Во моладзь — найбольш актыўная частка грамадства, а вырашэнне любых палітычных і эканамічных пытанняў магчыма толькі шляхам мірнага дыялогу.