Выхоўвае абаронцаў Айчыны

Сінькевіч, Г. Выхоўвае абаронцаў Айчыны : [настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі МДАЛ № 1 Віктар Александравіч Цімафееў] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 2 сакавіка. — С. 13.

Падрастаючае пакаленне павінна ведаць гераічнае мінулае свайго народа, бо ў гэтым — основа фарміравання ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму. Такого меркавання прытрымліваецца настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 Віктар Аляксандравіч Цімафееў.

Калі і моладзь не ведае гісторыі сваёй краіны, не шануе памяць герояў, тых салдат, якія ў ваенны час выконвалі свой абавязак па абароне Радзімы, усякая грамадзянскасць губляецца. Аб патрыятызме казаць таксама не прыходзіцца. Маладыя людзі павінны шанаваць гістарычную памяць, а таксама беражліва захоўваць яе для будучых пакаленняў, — лічыць Віктар Аляксандравіч, таму, акрамя ўрокаў, праводзіць для навучэнцаў адпаведныя факультатывы.

Традыцыяй стала і арганізацыя для навучэнцаў розных тэматычных мерапрыемстваў. Так, нядаўна В.А.Цімафееў выступіў аўтарам і ідэйным натхняльнікам правядзення ў Палацы культуры вобласці літаратурна-музычнага праекта “Ніхто не створаны для вайны”, прысвечанага памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

—Ліцэісты сумесна з вучнямі вучэбнага комплексу № 12 Магілёва і выхаванцамі абласнога кадэцкага вучылішча чыталі вершы, спявалі патрыятычныя песні, дэманстравалі паказальныя выступленні па разборцы і зборцы зброі, рукапашным баі. Гледачамі праекта сталі навучэнцы школ горада, студэнты і ветэраны вайны ў Афганістане.

— Падобныя мерапрыемствы вельмі важныя. Яны даюць навучэнцам магчымасць адчуць увесь гераізм подзвігаў нашых воінаў. Во тыя салдаты — гэта такія ж маладыя хлопцы, якімі сёння з’яўляюцца нашы ліцэісты, — адзначыў Віктар Аляксандравіч.

Адметна, што тэму афганскай вайны для мерапрыемства В.А.Цімафееў выбраў невыпадкова. Педагог сам з’яўляецца ўдзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане. Ён тры гады служыў там у складзе 334 атрада спецыяльнага прызначзння, выконваў заданні па знішчэнні бандыцкіх фарміраванняў, караванных маршрутаў, якія перавозілі зброю і наркотыкі.

3 ваеннай службай звязаны вялікі адрэзак жыцця Віктара Аляксандравіча. Ён настаўнік з агульным працоўным стажам больш за два дзесяцігоддзі. 3 іх 12 гадоў ён выкладае дапрызыўную падрыхтоўку ў першым абласным ліцэі.

Свае ўрокі В.А. Цімафееў стараецца праводзіць выразна, якасна і згодна з вучэбнай праграмай. Дарэчы, Віктар Аляксандравіч выступіў суаўтарам каляндарна-тэматычнага планавання па дапрызыўнай падрыхтоўцы, рэкамендаванага Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Кожны тыдзень у ліцэістаў праходзіць адзін планавы ўрок і адзін факультатыў. Вядома, гэтага не заўсёды дастаткова. Час­та сустракаемся з хлопцамі і ў пазаўрочны час. Таму асновы вайсковай службы наву­чэнцы атрымліваюць у поўным аб’ёме, — расказаў В.А.Цімафееў.

На занятках ліцэісты спасцігаюць усе нюансы ваеннай службы: вучацца страявой падрыхтоўцы, самаабароне, стральбе са зброі, вывучаюць ваенную тапаграфію… Каб зрабіць урокі больш цікавымі, Віктар Аляксандравіч часта звяртаецца да асабістага прыкладу, расказвае выпадкі з уласнага армейскага жыцця.

У нашым ліцэі вучацца адораныя дзеці. Многія з хлопцаў спачатку лічаць урокі дапрызыўнай падрыхтоўкі не вельмі значнымі. Імкнуся пераканаць іх у адваротным. Кожны малады чалавек павінен быць гатовы выконваць воінскі абавязаі свядома і годна. А для гэтага трэба ведаць сваю краіну, яе мінулае і сучаснасць, мець уяўленне пра армію, быць маральна, псіхалагічна і фізічна гатовым да ваеннай службы, а калі спатрэбіцца — і да абароны сваёй Айчыны, — падкрэсліў В.А.Цімафееў.