Родная мова

Кукушкіна, Т. Родная мова : 17—18 лютага бібліятэкі Магілёва запрашаюць на святочны марафон «Мова родная — мова модная!» / Таццяна Кукушкіна // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 16 лютага. — С. 13.

17-18 лютага бібліятэкі Магілёва запрашаюць на святочны марафон «Мова родная — мова модная!», які прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвеш- чанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочван- не моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Праграма марафону ўключае разнастайныя акцыі, конкурсы, турніры, гульні, чытанні беларускіх казак і многае іншае.

Больш падрабязна з мерапрыемствамі можна азнаёміцца на сайце: http:// csgpb.mogilev.by.