Кожны настаўнік трохі чараўнік

Хітрыкава, Г. Кожны настаўнік трохі чараўнік : [настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцэя БРУ Ірына Клімчук] / Галіна Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 1 кастрычніка. — С. 5.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ірына Клімчу у прафесіі ўжо больш за трыццаць гадоў. На яе выбар звязаць свой лёс са школай паўплывала яе класны кіраўнік Алена Іванаўна Сламнюк. Яна не аднойчы звяртала ўвагу на стараннасць і чуласць сваёй вучаніцы, казала і ёй, і яе бацькам аб тым, што з дзяўчынкі атрымаецца добры педагог.

Меркаванне паважанага чалавека, які шчыра любіць сваю справу, што адчувалі і шанавалі вучні, натхняла, акрыляла, накіроўвала, усяляла ўпэўненасць у сабе. Нягледзячы на тое, што Алена Іванаўна выкладала матэматыку, Ірына Клімчук паступіла на філалагічных факультэт. «Таму што падчас вучобы з цікавасцю бралася за творчыя працы ў рамках вывучэння беларускай і рускай літаратуры, у тым ліку актыўна ўдзельнічала ў конкурсах сачыненняў. Ды і ў цэлым заўсёды душа ляжала да творчага кірунку, што, напэўна, і стала вызначальным у выбары спецыялізацыі» — успамінае сёння настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Скончыла педагагічны інстытут Ірына Клімчук ў родным Магілёве. Працаваць пачала яшчэ падчас студэнцтва, так як пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС востра адчувалася няхватка спецыялістаў у навучальных установах. Першым месцам працы была Вейнянская сярэдняя школа. Праз гады запрасілі перайсці ў сярэднюю школу №9, якая была перапрафілявана ў беларускамоўную гімназію. Працавала ў ліцэі №1 Магілёва і ўжо 13 год — у ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Кожная навучальная ўстанова — не проста жыццёвы этап. Тэта набыццё прафесійнага вопыту, які дапамагаў раскрыць патэнцыял педагога. «Мне пашчасціла працаваць у калектывах, дзе адчуваліся ўдзел і дапамога. Я знаёмілася там з незвычайнымі людзьмі — калегамі, вучнямі, якія давалі магчымасць яшчэ і яшчэ раз пераканацца ў тым, што мой прафесійны выбар быў не выпадковым», — распавядае Ірына Клімчук.

Яна глыбока пераканана, што і цяперашняе яе месца працы ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — вялікі жыццёвы поспех. «Тут ёсць магчымасць працаваць з вучнямі, якія хочуць і любяць вучыцца, што вельмі важна для любога педагога: я адчуваю запатрабаванасць, а гэта сапраўднае шчасце. Дзеці здольныя і з імі неверагодна цікава. Такая атмасфера ў класе — залог добрай паспяховасці ліцэістаў і іх перамог на гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах», — упэўнена педагог.

У якасці прыкладу яна пералічвае некалькі дзясяткаў імён вучняў, якія за яе трыццацігадовы стаж працы перамагалі на прадметных алімпіядах рознага ўзроўню. 3 пачуццём глыбокага задавальнення і шчырага захаплення яна называв і Дзіяну Дзячкову — выпускніцу ліцэя мінулага навучальнага года, шматразовую пераможцу рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, уладальніцу 100 балаў цэнтралізаванага тэсціравання па гэтым прадмеце, цяпер студэнтку БДУ.

У адказ на пытанне аб тым, як зацікавіць вучняў сваім предметам, яна на імгненне задумваецца. «Няпроста. Пераканана, не варта патрабаваць асаблівых да яго адносін, а на кожным уроку, пацвярджаючы прыкладамі, распавядаць аб унікальнасці і беларускай мовы, і беларускай літаратуры. У тым ліку праз вывучэнне народных абрадаў, святаў, праз наведванне музеяў, экскурсійныя паездкі і турыстычныя паходы. Спрыяе таму і творчы падыход, у тым ліку ўцягванне ў праекты, якія пры рэалізацыі прадугледжваюць раскрыццё здольнасцяў навучэнцаў. Дапамагаюць тыя ж гаджэты, з якімі дзеці любяць праводзіць час. Напрыклад, з задавальненнем рыхтуюць яны прэзентацыі вершаў, біяграфій класікаў беларускай літаратуры, удзельнічаючы ў конкурсах у рэжыме анлайн», — пералічвае Ірына Клімчук.

Безумоўна, такі падыход да выкладання прадмета патрабуе ад настаўніка вялікіх сіл, дадатковага часу, самааддачы, пастаяннага ўдасканалення методык. Але ж калі гэта тычыцца любімай справы, лічыць Ірына Клімчук, працы не шкада. Захопленасць прадметам настаўніка абуджае цікавасць да яго і ў вучняў, што таксама спрыяе разумению імі актуальнасці ведаў роднай мовы і літаратуры.

Галіна ХІТРЫКАВА.