Башарымава, К. Чым здзівяць сёлета клубы : у Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар па клубнай дзейнасці / Крысціна Башарымава // Культура. — 2022. — 15 студзеня. — С. 11.
Называўся семінар “Актуальныя пытанні сферы дзейнасці абласных цэнтраў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь”.
У ім бралі ўдзел дырэктары, намеснікі дырэктараў абласных цэнтраў народнай творчасці, абласнога грамадска-культурнага цэнтра, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, члены рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якое і стала арганізатарам мерапрыемства.
Семінар праходзіў цягам двух дзён на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і ўстаноў культуры рэгіёнаў Магілёўшчыны.
На адкрыцці мерапрыемства начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок зачытаў прысутным прывітальны адрас губернатара Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачэнкі і актуалізаваў
асноўныя пытанні сферы дзейнасці абласных цэнтраў народнай творчасці. Ірына Карповіч, началь-нік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абазначыла агульную стратэгію дзейнасці і ўзаемадзеяння клубных арганізацый на 2022 год у інтарэсах развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў краіны.
У рабочай частцы семінара з дакладамі выступілі дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці Магілёва, Віцебска, Гомеля, Брэста, Гродна, Мінскай вобласці, выступіла ў анлайнрэжыме прадстаўнік Дзяржаўнага расійскага Дома народнай творчасці імя Васілія Паленава.
Далей спецыялістамі цэнтра былі праведзены майстаркласы: “Формы падтрымкі аматарскай творчасці розных жанравых напрамкаў”; “Творчая супольнасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як сродак развіцця і папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў”. Удзельнікі наведалі абласны кірмаш “Зімовыя карункі” творчасці майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскай вобласці.
Вячэрняя праграма семінара была не менш насычанай. Удзельнікі прайшліся па абласным цэнтры, наведалі Музей гісторыі Магілёва, Ратушу, гарадскі парк культуры і адпачынку Падміколле.
Потым семінар працаваў на базе ўстаноў культуры Бялыніцкага раёна. Удзельнікі пабывалі ў Вішаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу, Бялыніцкім РЦК, Бялыніцкім мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
Удзельнікі наведалі ўстановы культуры раёна, каб пазнаёміцца з практыкай арганізацыі іх работы па ўключэнні мясцовага культурнага і гістарычнага патэнцыялу, а таксама з практыкай стварэння аптымальнай сістэмы інтэграцыі ўстаноў культуры, наведалі клубныя арганізацыі, пазнаёміліся з прынцыпам арганізацыі іх работы, сістэмай культурнага абслугоўвання населеных пунктаў.
Тут жа адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай рады па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Гаворка ішла аб абнаўленні складу названай рады, пра адаптацыю метадычных рэкамендацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па рэгламентацыі дзейнасці клубных арганізацый і іх структурных падраздзяленняў. Згадвалася і неабходнасць узаемадзеяння абласных цэнтраў народнай творчасці па рэалізацыі маштабных культурных праектаў 2022 года.