Вяртаючы імёны герояў : [гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру»] // Культура. — 2022. — 15 студзеня. — С. 3.
За значны уклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увека-вечванне памяці абаронцаў Айчыны, рэалізацыю разведва-льных пошукавых праектаў “Памяць”, “Дняпроўскі рубеж” і “Сожскі рубеж” на Магілёўшчыне прэмія прысуджаная грамадскаму аб’яднанню “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”.
Як распавёў кіраўнік клуба Мікалай Барысенка, сёння “Віккру” распачынае рэалізацыю доўгатэрміновага праекта “Навучыся памятаць”, які запланаваны на пяць гадоў і ўключае ў сябе тры складнікі: “Дарога да абеліска”, “Палеглым вяртаючы імёны” і “Марш памяці”. У рамках праекта маладыя людзі будуць наведваць і добраўпарадкаваць месцы памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, праводзіць зверку пашпартоў воінскіх пахаванняў і ўдакладняць імёны палеглых воінаў. Таксама клуб “Віккру” плануе ў будучыні стварыць музей пошукавай работы моладзі, аснову экспазіцыі якога могуць скласці прадметы ваеннага перыяду, знойдзеныя падчас пошукавых экспедыцый клуба.
Але аснову дзейнасці “Віккру” складае перадусім папявая пошукавая дзейнасць у сезон з красавіка па кастрычнік, калі моладзь разам з байцамі 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у раскопках і выяўленні парэшткаў салдат Вялікай Айчыннай вайны. Сёння “Віккру” з’яўляецца самым вялікім грамадскім аб’яднаннем пошука-вікаў у краіне: у яго склад уваходзяць дваццаць тры пошукавыя групы, якія дзейнічаюць у пятнаццаці раёнах Магілёўскай вобласці.