Сінькевіч, Г. «Мая прафесія — мая будучыня» : [грамадзянска-патрыятычная акцыя Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Я. М. Нікалаенкі] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 9 снежня. — С. 16. Грамадзянска-патрыятычную акцыю пад такой назвай арганізавалі Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Я.М.Нікалаенкі і ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама.
Асноўная мэта мерапрыемства — ваенна-патрыятычнае выхаванне і прафарыентацыйная работа з навучэнцамі ўстаноў адукацыі вобласці.
— У нашай навучальнай установе рэгулярна арганізуюцца розныя акций, накіраваныя на папулярызацыю сярод хлопчыкаў прафесій, звязаных са служэннем Айчыне. У гэтым напрамку наладжана супрацоўніцтва не толькі з МУС, але і з іншымі сілавымі структурами Важна, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць ваенна-патрыятычнаму выхаванню, што сёння асабліва актуальна. Неабходна выхоўваць моладзь на гераічным мінулым, на каштоўнасцях беларускага народа. Да гэтага і імкнецца ўвесь наш педагагічны калектыў, — адзначыў дырэктар Магілеўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Я.М.Нікалаенкі Юрый Грышанаў.
Падчас акцыі кадэты падрабязна расказалі вучням школ пра асаблівасці навучання ў вучылішчы, а таксама арганізавалі для іх цікавую канцэртную праграму, паказальныя выступленні па тэхніцы рукапашнага бою, зборкі і разборкі зброі. Пасля заканчэння мерапрыемства кожны навучэнец атры-маў буклет з поўнай інфармацыяй аб паступленні ў кадэцкае вучылішча і сувеніры.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.