Дударава, М. Сімвал смутку : [экспазіцыя інтэрактыўных плакатаў «Хатынь — сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа» у МДЛ № 2] / Марыя Дударава // Настаўніцкая газета. — 2022. — 22 сакавіка. — С. 5.
Экспазіцыю інтэрактыўных плакатаў падагульнай назвай_“Хатынь_—сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа” стварылі ў Магілёўскім дзяржаўным ліцэі № 2.
Экспазіцыя ўключае 10 праектаў, сярод якіх: «Хатынь — незагойная рана», «Спаленыя зажыва» «Званы Хатыні», «Хатынь: трагедия і памяць», «Я раскажу вам пра Хатынь», «Вогненныя сёстры Хатыні»,»Трагедыя 1943 года», «Боркі — магілёўская Хатынь», «Попел вогненнай вёскі», «Дзеля жыцця на зямлі».
Візуальны рад праекта адлюстраваў падзеі 22 сакавіка 1943 года, калі беларускай вёскі ў 26 дамоў не стала. Не стала і 149 яе жыхароў, пераважна жанчын, старых і дзяцей, спаленых зажыва. Пёс Хатыні падзялілі 628 беларускіх вёсак, 186 з іх не адрадзіліся з попелу.
Для ліцэістаў было праведзена мерапрыемства з выкарыстаннем гэгых матэрыялаў. Навучэнцы эасказалі пра падзеі, якія адэыліся на магілёўскай зямлі ў чэрвені 1942-га, калі ў эдной з самых буйных карных аперацый за адзін дзень фашысты расстралялі і спалілі 2 тысячы мірных жыхароў вёскі Боркі і яшчэ сямі найбліжэйшых населеных пунктаў. I той боль, які перажылі мясцовыя жыхары, захоўваецца тут да гэтага часу. На месцы трагедыі ў 2020 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці».
Ідэя інтэрактыўнага праекта — праўдзівае асвятленне падзей і гістарычных фактаў, што звязаны з палітыкай генацыду ў дачыненні да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму. Важна, што праект размясцілі на сайце ўстановы адукацыі. Віртуальная экскурсія дасць магчымасць, успамінаючы сумную дату, дакрануцца да гістарычнага лёсу сваёй Радзімы, да яе трагічных старонак.
Марыя ДУДАРАВА, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ліцэя № 2.