Маладосць. Праца. Адзінства

Сінькевіч, Г. Маладосць. Праца. Адзінства : [абласны этап рэспубліканкага марафону студэнцкіх атрадаў адбыўся ў Магілёве] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 4 снежня. — С. 3.

Абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў “Маладосць. Праца. Адзінства” адбыўся ў Магілёве.

На працягу дня для актыўнай моладзі былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Стартаваў марафон з адкрыцця пасля рэстаўрацыі памятнага знака «Зорка БРСМ», які быў адноўлены непасрэдна байцамі студатрадаўскага руху рэгіёна.

Пасля была арганізавана работа інтэ-рактыўных пляцовак «Маладосць у байцоў-цы». Маладыя людзі паўдзельнічалі ў май-стар-класе па мастацкім роспісе пернікаў у стылі беларускіх студэнцкіх атрадаў, маладзёжным флэш-мобе «Адзіныя рытмам БСА», зрабілі здымак на памяць у тэматычнай фотазоне, а таксама азнаёміліся з дасягненнямі студатрадаў Магілёўшчыны. Дарэчы, сёлета ў вобласці было працаўладкавана 3517 навучэнцаў і студэнтаў у складзе 289 атрадаў.

Падрабязнае абмеркаванне перспектыў далейшага развіцця студатрадаў прайшло ў ходзе адкрытага дыялогу. Падчас размовы былі закрануты праблемныя пытанні дзейнасці студатрадаў, прапанаваны пэўныя ініцыятывы.

Завяршальнай падзеяй марафону стала ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2021 года. Узнагароды атрымалі лепшыя камандзіры, камісары, байцы студэнцкіх атрадаў, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі і лепшыя наймальнікі рэгіёна. Таксама адбылася передача эстафеты правядзення марафону Брэсцкай вобласці.