Зігуля, Н. Вам пісьмо! : у Магілёве адкрылася абноўленае аддзяленне паштовай сувязі / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2022. — 14 красавіка. — С. 5.
У Магілёве адкрылася абноўленае аддзяленне паштовай сувязі
Аддзяленне паштовай сувязі «Магілёў-2» пасля рамонту не пазнаць: больш прасторнай стала кліенцкая зала, установлены плацежна-даведачны тэрмінал, сістэма кіравання электроннай чаргой, улічаны нюансы безбар’ернага асяроддзя. На яго абслугоўванні каля дзвюх тысяч жылых дамоў і 320 арганізацый, 25 з якіх — буйныя. Штодня тут абслугоўваецца каля 300 кліентаў, за сакавік праз яго прайшло каля 6,5 тысячы чалавек.
— Гэта адно з ключавых аддзяленняў у Магілёве, а для Кастрычніцкага раёна горада яно з’яўляецца яшчэ і цэнтральным, — паведаміў дырэктар Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Аляксандр БРУ-ЧЫКАЎ. — На месяц тут апрацоўваецца прыкладна 20 тысяч адпраўленняў простай і заказной пісьмовай карэспандэнцыі, больш чым 2,5 тысячы каштоўных лістоў, пасылак і кур’ерскіх EMS, праз яго дастаўляецца больш чым 10,5 тысячы экзэмпляраў друкаваных СМІ. Нагрузка на аддзяленне значная, таму мы і абралі яго, каб адным з першых прывесці ў зручны і камфартабельны для супрацоўнікаў і кліентаў выгляд.
Удзел у адкрыцці ўзяў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Пётр Салаўёў. Ён падкрэсліў важнасць падзеі і выказаў спадзяванні, што кліенты застануцца задаволенымі, бо рамонт быў накіраваны менавіта на паляпшэнне іх камфорту і дзеля выхаду на новы ўзровень аказання паштовых паслуг.
Нэлі ЗІГУЛЯ.