Атмасфера натхнення

Сінькевіч, Г. Атмасфера натхнення : [студэнты прынялі уздел у абласным этапе Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі»] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 12 красавіка. — С. 12. А РТ-вакацыі» — заўсёды асаблівая падзея для студэнтаў і педагогаў вобласці. Удзел у адборачных турах узялі больш за 250 чалавек. Было прадстаўлена мноства разнастайных нумароў. Наша студэнцкая моладзь творчая, таленавітая, ініцыятыўная. I гэта вельмі значна, што маладыя людзі сёння стараюцца праявіць сябе не толькі ў вучобе, але і ў калектыўных творчых справах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, — адзначыў началь на галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
— Сёлетнія «АРТ-вакацыі» прысвечаны Году гістарычнай памяці. Мы хацелі нагадаць аб тым, што абавязак маладога пакалення — памятаць пра гераічнае мінулае свайго народа, пра нацыянальныя традыцыі. Але між тым традыцыі — тэта не нешта непарушнае, закансерваванае. Гэта тое, што пранікае ў нашу свядомасць, што падштурхоўвае на новыя здзяйсненні, на адкрыцці і творчыя пошукі. Гэта жывы гістарычны матэрыял у нашых руках. Зараз час новых традыцый. Фундаментальнасць традыцый ствараецца моладдзю, нашымі сучаснікамі. У гэтым глабальная ідэя фестывалю. I важна, што яна гучала з усіх канцэртных пляцовак у абласцях. У час творчага марафону па рэгіёнах мы таксама ўбачылі своеасаблівы сцэнічны музей студэнцкай творчасці, у якім адлюстроўваюцца ўсе вехі развіцця маладзёжнай самадзейнасці. На сцэну выходзілі калектывы, якія былі створаны ў 1945— 1946 гадах і якія пачалі свой творчы шлях толькі летась. Гэта найлепшым чынам пацвярджае, што менавіта нашай моладзі і ўшаноўваць, і ствараць традыцыі, — расказала загадчык аддзела Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Алена Лаўрыновіч. Магілёўскае студэнцтва заўсёды здзіўляла сваімі талентамі, і гэты фестываль не стаў выключэннем. Падчас гала-канцэрта канкурсанты з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, Магілёўскага інстытута МУС і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій стварылі для прысутных незабыўную атмасферу натхнення і крэатыву. Маладыя людзі выступалі на сцэне з яскравымі вакальна-харавымі, тэатральнымі, харэаграфічнымі нумарамі. Не займаць канцэртнай праграме было і жанравай разнастайнасці: народныя матывы змяняліся сучаснымі рытмамі, песні — танцамі, музыкай і выдатнай дэкламацыяй. Кожнае з творчых выступленняў было непаўторным. Так, калектыў сучаснага танца EXCITE з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ўразіў гледачоў неверагоднай энергіяй, жвавасцю і імпэтам.

— У нашым калектыве 11 чалавек, апантаных харэаграфіяй. Танцуем у асноўным хіп-хоп. На сцэне «АРТ-вакацый» выступаем не ўпершыню. Такія пляцоўкі патрэбны моладзі, бо даюць магчымасць паказаць сябе, — падзяліўся ўдзельнік EXCITE Аляксандр Станкевіч.

Сваім выступлением літаральна зачараваў прысутных і вакальны ансамбль «Папараць-кветка»з Белару-скага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

— У ансамбля багатая гісторыя. Аснова рэпертуару — беларускія народныя песні. Мы не толькі адраджаем традыцыі, а і імкнёмся прыўнесці ў выкананне нешта новае. Спяваем народныя кампазіцыі ў сучаснай апрацоўцы. Зараз у складзе калектыву 15 маладых людзей. Для ўсіх творчасць — гэта не проста хобі, а справа для душы. Многія былыя ўдзельнікі пасля заканчэння ўніверсітэта працягваюць займацца самадзейнасцю, ужо працуючы на заводах і прадпрыемствах, — расказала кіраўнік ансамбля Кацярына Ганчарова.

Неверагодна пранікнёным быў нумар курсанта Магілёўскага інстытута МУС Антона Кавалёнка. Ён выступіў з дэкламацыяй верша К.Сіманава «Адкрыты ліст».

— Моладзі трэба ведаць мінулае сваёй краіны. Асабліва важна захоўваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны. Такія людзі ёсць у кожнай беларускай сям’і. У мяне ваявалі два прадзядулі і дзве прабабулі. Трое з іх загінулі. Тэты твор К.Сіманава для выступлення выбраў мэтанакіравана. Хацеў данесці да гледачоў, што важна не толькі памятаць гісторыю, але і шанаваць сямейныя каштоўнасці. А наогул, сучасным маладым людзям трэба берагчы тое, што ёсць, і рухацца на-перад, у будучыню, — упэўнены юнак.

Абласны этап «АРТ-вакацый» найлепшым чынам паказаў рознабаковасць. творчых здольнасцей ма-гілёўскай моладзі. А калі ўлічваць, што студэнты прадстаўлялі свае работы на праведзеныя ў рамках фестывалю рэспубліканскія конкурсы «Арт-партал» «Аўтограф», «Рэцытацыя», то спектр іх талентаў пашы-раецца яшчэ больш. I ўсе яны прыйшліся даспадобы журы і гледачам. Па выніках 30 удзельнікаў абласнога фэсту адзначаны пераможнымі дыпломамі. Лепшыя з іх у хуткім часе змогуць выступіць на фінальным гала-канцэрце ў сталіцы.