Драгальчук, В. На астранамічнай пляцоўцы : [у СШ № 28 пабудавана астранамічная пляцоўка] / Валянціна Драгальчук // Настаўніцкая газета. — 2022. — 9 красавіка. — С. 10. Гісторыя яе стварэння даволі цікавая. У 2016 годзе навучэнцы 11 класа падалі ідэю паўдзельнічаць у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. Распрацаваны намі праект «Астранамічная пляцоўка» прайшоў усе этапы, выйшаў у фінал і па выніках галасавання быў прызнаны пераможцам. На рэалізацыю праекта мы атрымалі грашовы грант. Будаўніцтва пляцоўкі аб’яднала навучэнцаў, бацькоў, членаў мясцовай супольнасці і прадпрыемствы, якія сталі нашымі сацыяльнымі партнёрамі. Астранамічная пляцоўка на цяперашні момант з’яўляецца, мабыць, адзінай у краіне і тыммесцам, дзе можна атрымаць навуковыя звесткі пра аб’екты Сонечнай сістэмы і космас у цэлым. Яна адкрыта для ўсіх. Навучэнцы старшых класаў разам з настаўнікамі праводзяць шэраг асветніцкіх акцый і мерапрыемстваў сярод розных слаёў насельніцтва і школьнікаў. Ужо сталі традыцыйнымі Міжнародны дзень астраноміі, вячэрнія назіранні за нябеснымі з’явамі, пазнавальныя гутаркі і экскурсіі для малодшых школьнікаў і іх бацькоў, фестывалі паветраных змеяў, мерапрыемствы ў рамках Дня роднай мовы і, канечне, правядзенне ўрокаў астраноміі, фізікі, геаграфіі.
Асобна хачу адзначыць 1 верасня. У тэты дзень на астранамічнай пляцоўцы бывае асабліва шмат зацікаўленых наведвальнікаў. А нашы навучэнцы адказваюць на іх пытанні, дэманструюць ім зорны парасон, тэлескопы і іншыя інструменты, праводзяць для іх віктарыны і гульні. Акрамя таго, большую частку работы мы прысвячаем важным астранамічным падзеям. Так, у ліпені 2018 года адбылося поўнае зацьменне Месяца і вялікае супрацьстаянне Марса, а мінулым летам — прыватнае сонечнае зацьменне: вынікам стала назіранне гэтых рэдкіх з’яў як з пляцоўкі, так і з анлайн-тэлескопаў.
Наша каманда валанцёраў-астраномаў арганізуе выязныя акцыі з «Альтанкай астраномаў» 3 ёй мы не раз былі гасцямі мікразоны нашай школы і на свяце «Вялікі гарадскі пікнік». У красавіку 2021 года прадставілі яе на гарадскім мерапрыемстве, прысвечаным Дню касманаўтыкі. Акрамя таго, нашы навучэнцы распаўсюджваюць інфармацыйныя буклеты, магніцікі і лістоўкі, якія змяшчаюць цікавыя факты пра космас.
Астранамічная пляцоўка пастаянна ўдасканальваецца, абнаўляюцца інфармацыйныя стэнды і мадэрнізуюцца яе экспанаты: мадэль нябеснай сферы, гноман, флюгер, сонечны гадзіннік, пояс задыяка.
Цяпер пляцоўка перайшла ў разрад аб’екта, на базе якога навучэнцы займаюцца даследчай дзейнасцю. Вынікам становіцца паспяховы ўдзел у розных навуковых конкурсах. Так, мінулай восенню нашы выхаванцы Эдуард Радзькоў і Хрысціна Куляшова з работай «Pyx свяцілаў і час» перамаглі на гарадскім і абласным этапах конкурсу работ даследчага характеру (дыпломы I і II ступені), а таксама заваявалі дыплом III ступені на навукова-тэхнічным конкурсе Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя». Інфармацыя пра нашу работу знаходзіцца ў вольным доступе на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі і ў групе «Астранамічная пляцоўка ў Магілёве» ва «УК».
Пераканана, наша пляцоўка — тэта месца, якое можа дапамагчы любому чалавеку зрабіць крок ад астранамічнага невуцтва, а сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць нават у перыяд пандэміі прыцягваць увагу да праблем космасу праз выкарыстанне платформы Zoom і сацыяльных сетак. Вывучайце астраномію, бо яна з’яўляецца найлепшай прышчэпкай ад хлусні пра будову Сусвету.