Энцыклапедыя кемлівасці

Рагін, Я. Энцыклапедыя кемлівасці / Яўген Рагін // Культура. — 2022. — 21 мая. — С. 10. 

ФОРУМ

16—22 мая ў Магілёве праходзіць VII Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. У чарговы раз Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы стварае міжнародную пляцоўку па абмене вопытам работы па захаванні і актуалізацыі традыцыйнай культуры. Цягам мерапрыемства прэзентавалася свята “Народная талака майстроў”, адбыліся тэатралізацыя “Ручнік як шлях жыцця”, элементы абрадавых дзей, дзейнічалі этнаграфічная экспазіцыя і майстар-класы. Падведзены вынікі конкурсу абласных творчых праектаў па падтрымцы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны. Але асноўнай структурай форуму стала, як і раней, навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і фальклорная спадчына ў сучаснай культурнай прасторы”.

РОДНАЯ ПЕСНЯ

Пра маладзёжны патрыятычны праект піша старшыня цыклавой камісіі “Тэатральныя дысцыпліны” Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Ярашук. “Вынікам проекта стаў літаратурна-пластычньі спектакль “Песня роднай зямлі” паводле твораў паэта Алеся Казекі. Пісьменнік стаў кіраўніком проекта і аўтарам тэксту. А ролі ў спектаклі выканала творчая група навучэнцаў каледжа, удзельнікаў тэатра-студыі “Адлюстраванне”У основу твора Алеся Казекі леглі ўспаміны маці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. За Год гістарычнай памяці навучэнцы каледжа мастацтваў аб’едуць са спектаклем усе раёны Магілеушчыны.