Верныя слаўным традыцыям

Сінькевіч, Г. Верныя слаўным традыцыям : [абласны піянерскі фэст] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 17 мая. — С. 4. 

Сёння піянерамі з’яўляюцца звыш 70 тысяч навучэнцаў рэгіёна. Абласная БРПА рэалізуе мноства разнастайных праектаў, конкурсаў, спаборніцтваў, накіраваных на ўсебаковае развіццё моладзі. Мы працягваем летапіс піянерскага руху краіны, уносім свой уклад у важную справу выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, паважлівага стаўлення да гістарычнай спадчыны, любоў да Айчыны. Вядома, сённяшнія дзеці крыху іншыя. Яны больш адкрытыя, актыўныя, энергічныя, смела праяўляюць лідарскія якасці, прапануюць педагогам свае ідэі і ініцыятывы. Але ўсе яны — верныя слаўным піянерскім традыцыям, — паведаміла старшыня абласнога савета БРПА Алена Малдаванава.

Добра вучыцца, быць смелым, адказным і справядлівым. Любіць сваю радзіму, дом, сям’ю. Дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, прыносіць карысць сваёй краіне. Менавіта такім, па меркаванні вучаніцы сярэдняй школы № 1 Хоцімска Машы Кавалёвай і навучэнкі сярэдняй школы № 3 Горак Аліны Фісенка, павінен быць сапраўдны піянер.

— А яшчэ быць цершым, прыкладам для ўсіх, — дадаў вучань гімназіі № 3 Бабруйска ўладальнік звания “Піянер года” на Mariлёўшчыне Леанід Прановіч.

Падчас урачыстай лінейкі 100 акцябрат прынялі ў піянеры. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальных конкурсаў і праектаў БРПА, лепшых піянерважатых вобласці. Са святам і дасягненнямі вучняў і педагогаў павіншавалі шматлікія ганаровыя госці.

— Успамінаючы сваё дзяцінства, магу з упэўненасцю сказаць, што піянерскае жыццё насычана цікавымі святамі, спаборніцтвамі, валанцёрствам і пасільнымі працоўнымі справамі. 3 гонарам нясіце далей высокія ідэалы піянерыі, такія як спагадлівасць, сумленнасць, працавітасць, узаемадапамога і падтрымка. Вырастайце дастойнымі грамадзянамі нашай краіны, — пажадала піянерам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.