Пуцёўка ў жыццё

Сінькевіч, Г. Пуцёўка ў жыццё : [МДЭПТК] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 17 мая. — С. 7. 

Набор абітурыентаў у МДЭПТК заўсёды праходзіць з конкурсам. Размеркаванне выпускнікоў тут таксама стапрацэнтнае. Больш за тое, заявак і прапаноў па шэрагу спецыяльнасцей столькі, што маладыя людзі могуць выбіраць, куды адправіцца працаваць.

— Попыт на нашых выпускнікоў ад патэнцыяльных работадаўцаў заўсёды быў высокім. Прычына такой запатрабаванасці простая: мы павышаную ўвагу ўдзяляем якасці адукацыі. Працэс навучання выбудаваны з максімальным упорам на практыкаарыентаванасць, выкарыстанне найноўшых адукацыйных тэхналогій. Пры гэтым не забываем і аб развіцці здольнасцей вучняў, выхаваўчых аспектах адукацыі.

Увесь педагагічны калектыў перакананы: акрамя прафесійных кампетэнцый, важна сфарміраваць у будучага спецыяліста актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, высокую духоўнасць і сацыяльную адказнасць. Як вынік, каледж двойчы прызнаваўся лепшай у краіне прафесійнай навучальнай установай па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў, — расказаў дырэктар Алег Бахановіч.

Паводле яго слоў, штогод з каледжа выпускаецца каля 600 юнакоў і дзяўчат. Кожны з іх гарантавана атрымлівае працоўнае месца. Як даюцца моладзі першыя крокі ў прафесіі? Як праходзяць іх працоўныя будні? 3 якімі хваляваннямі і цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца? Пра ўсё гэта падрабязна расказалі маладыя спецыялісты з ліку ўчарашніх навучэнцаў эканамічнага каледжа.